Пратэсты ў Егіпце пачаліся 22 лістапада 2012 года. Пратэстоўцы запатрабавалі адстаўкі нядаўна абранага прэзідэнта Мухамеда Мурсі, пасля таго як Мурсі падпісаў , якая пазбаўляе суды права распускаць верхнюю палату парламент і Канстытуцыйную асамблею, а таксама дазваляе прэзідэнту краіны выдаваць «любыя , накіраваныя на абарону рэвалюцыі», якія не могуць быць аспрэчаныя ў судзе. Дзеянні Мурсі выклікалі абурэнне апазіцыі, якая абвінаваціла прэзідэнта ў узурпацыі ўлады і аднаўленні дыктатуры.. Загінулі прынамсі шэсць чалавек і не менш за атрымалі раненні.

Ў Александрыі сутыкненні адбыліся 14 снежня. Спроба апазіцыянераў сарваць ў мячэці перарасла ў сутыкненне, у выніку якога пацярпелі дзясяткі чалавек. Праціўнікі прэзідэнта пайшлі на гэтае супрацьстаянне, бо імамы ў казаннях праводзілі пра-прэзідэнцкую лінію.

25 студзеня 2013 года ў Каіры на адбылася масавая акцыя пратэсту праціўнікаў улады Мухамеда Мурсі. Лідары апазіцыі і актывісты моладзевых рухаў задоўга да 25 студзеня заклікалі адзначыць гадавіну звяржэння ранейшага прэзідэнта краіны Хосні Мубарака дэманстрацыямі пратэсту супраць цяперашняга прэзідэнта краіны Мухамеда Мурсі, якога яны абвінавачваюць у здрадзе рэвалюцыйных ідэалаў, і яго паплечнікаў «Братоў-мусульман». Пратэстоўцы выйшлі на плошчу з тымі ж самымі лозунгамі, з якімі яны выходзілі на плошчу два гады таму: «Хлеб, свабода, сацыяльная справядлівасць». Сярод дэманстрантаў знаходзіліся многія з тых, хто ў 2011 годзе змагаўся супраць ранейшай улады. Але таксама пачалі паступаць паведамленні, што падцягнуліся прыхільнікі Хосні Мубарака, якія, зразумела, таксама агрэсіўна настроеныя супраць Мурсі. Напярэдадні дэманстрацыі пратэстоўцы спрабавалі прарвацца да будынка ўрада. Для прадухілення гэтага паліцыя ўжыла . Дэманстранты адказалі закідваннем паліцэйскіх камянямі і бутэлькамі з гаручай сумессю. У выніку на наступны дзень у Каіры быў уведзены рэжым надзвычайнай сітуацыі, у цэнтр горада была сцягнутая бронетэхніка.

1 лютага у Каіры некалькі тысяч праціўнікаў улады прэзідэнта Мухамеда Мурсі выйшлі на дэманстрацыю з патрабаваннем неадкладнай яго адстаўкі. У гэты дзень увечары дэманстранты атакавалі прэзідэнцкі палац «Аль-Ітыхадыя» і спрабавалі яго падпаліць. Паліцыя для разгону дэманстрантаў ужыла слёзатачывы газ і вадамёты. Паведамлялася як мінімум аб адным забітым і дзясятках параненых. Кіраўнік службы хуткай дапамогі Егіпта паведамляў пра .

Ліпень 2013

Пратэсты ўспыхнулі з новай сілай 30 чэрвеня, у гадавіну абрання прэзідэнтам краіны Мухамеда Мурсі. Напал выступаў дасягнуў максімальнага ўзроўню з часу кульмінацыі «арабскай вясны» 2011 года. На бок паўстанцаў перайшлі армія і паліцыя, ключавыя міністры адмовіліся працаваць у дзеючым урадзе. 3 ліпеня Мухамеду Мурсі быў забаронены выезд з краіны, пазней армія апавясціла, што ён больш не з’яўляецца прэзідэнтам. Часова абавязкі кіраўніка дзяржавы перайшлі да кіраўніка Вышэйшага канстытуцыйнага суда; дзеянне Канстытуцыі было прыпынена. 4 ліпеня Мурсі ўзяты пад варту.

Заўвагі

Спасылкі

Катэгорыя:Палітыка Егіпта Катэгорыя:2012 год у Егіпце Катэгорыя:Пратэсты 2012 года Катэгорыя:Пратэсты 2013 года