Шолам Халяўскі (1914, Ліда, Расійская імперыя — 22 мая 2011, Ізраіль) — ізраільскі гісторык, кіраўнік паўстання ў Нясвіжскім гета падчас Другой сусветнай вайны.

Біяграфія Нарадзіўся ў горадзе Ліда ў 1914 годзе. Да пачатку Другой сусветнай вайны працаваў настаўнікам у яўрэйскай школе сеткі «Тарбут» у Нясвіжы, якая была часткай сеткі школ сіянісцкіх арганізацый у Польшчы.

17 верасня 1939 года ў Нясвіж увайшла Чырвоная Армія. Заходняя Беларусь была далучана да СССР. Выкладанне на іўрыце было забаронена. Выкладчыкі і навучэнцы школы, уключаючы Халяўскага, стварылі падпольную бібліятэку і працягвалі таемнае навучанне.

27 чэрвеня 1941 года ў горад увайшлі нямецкія войскі, было створана яўрэйскае гета. 30 кастрычніка 1941 года нацысты забілі 4000 яўрэяў-вязняў гета.

Падчас нямецкай акупацыі Халяўскі ўзначаліў падполле і паўстанне ў Нясвіжскім гета, а пасля падаўлення паўстання і гібелі гета далучыўся да партызан.

У 1948 годзе ён эміграваў у Ізраіль і стаў гісторыкам. У 1977 годзе ў Яўрэйскім універсітэце ў Іерусаліме абараніў першую ў гісторыі дысертацыю па Халакосту на тэрыторыі Беларусі — «Яўрэйскае падполле і гета Заходняй Беларусі падчас Другой сусветнай вайны».

Памёр 22 мая 2011 года ў Ізраіліשלום חולבסקי הובא למנוחות בקיבוצו עין השופט .

Публікацыі Soldiers from the ghetto. (eng., New York, 1980) На реках Неман и Днепр: евреи Белоруссии в годы Второй мировой войны (иврит, 1982) Немецкие евреи в Минском гетто (иврит) Yad Vaschem Studies 17 (1986) стр. 219—245. В буре истребления. Еврейство Восточной Белоруссии во Второй мировой войне (иврит, 1988) The Jews of Belorussia During World War II. (eng., Amsterdam, 1998)

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:Постаці Нясвіжа Катэгорыя:Выжылі ў Халакосце Катэгорыя:Постаці сіянізму Катэгорыя:Партызаны Вялікай Айчыннай вайны Катэгорыя:Гісторыкі Ізраіля Катэгорыя:Вучоныя паводле алфавіта Катэгорыя:Правадыры паўстанняў