Татарскія могілкі — могілкі ў Капылі, найстарэйшыя пахаванні якога адносяцца да другой паловы XIX стагоддзя.

Гісторыя Татары аселі ў Капылі ў пачатку XVI стагоддзя. Пасля паразы Крымскага ханства ў бітве пад Клецкам 5 жніўня 1506 года невялікія групы татараў сталі адступаць ад месца бітвыПилипчук Я.В., Несин М.А. Великое Княжество Литовское и татары в период правления Александра Казимировича (1492-1506 гг.) // История военного дела: исследования и источники. — 2016. — Специальный выпуск V. Стояние на реке Угре 1480-2015. — Ч. II. — С. 432—438. У Капылі войскі пад правадырствам Анастасіі Слуцкай узялі іх у палон.

Менавіта з палонных татараў стала складацца першае татарскае насельніцтва Капыля. Палонныя татары ахвотна прысягалі мясцовым князям Алелькавічам, атрымлівалі зямельныя ўчасткі з абавязкам несці ваенную службу ў Вялікім Княстве Літоўскім. Яны здолелі перайсці на мірны лад жыцця, а таксама ўнесці ўклад у прамысловасць гарадка. Гэтаму паспрыяла распаўсюджанае сярод польска-літоўскіх татараў гарбарства.

Напрыканцы XIX стагоддзя, на момант росквіту Капыля, колькасць татараў у мястэчку налічвала каля сотні чалавек. У 1880-я былі пабудаваныя мячэць, якая да нашых дзён не захавалася, і мізар, які з’яўляецца адзіным помнікам татарскай абшчыны. Паводле даных, якія былі сабраныя ў 1931 года, у мястэчку пражывала 29 татарскіх сем’яў (117 чалавек). На месцы былой Татарскай слабады зараз знаходзяцца дзіцячы сад і лазня.

Могілкі не ахоўваюцца як гісторыка-культурная каштоўнасць, толькі нешматлікія пахаванні маюць агароджу.

Крыніцы

Спасылкі Як з’явіліся татары ў Капылі, і што засталося ад татарскай абшчыны

Катэгорыя:Славутасці Капыля Катэгорыя:Могілкі Беларусі Катэгорыя:Беларуска-літоўскія татары