Федэры́ка Дзіма́рка (; нар. ) — італьянскі футбаліст, абаронца клуба «Інтэрнацыянале» і нацыянальнай зборнай Італіі.

Кар’ера Клубная Выхаванец акадэміі «Інтэрнацыянале». Дэбютаваў у складзе клуба ва ўзросце 17 гадоў у матчы Лігі Еўропы супраць азербайджанскага «Карабаха»«Federico Dimarco». UEFA Europa League.«Qarabağ hold Inter but fall short». UEFA.. Дзімарка ў тым матчы выйшаў на змену Даніла Д’Амброзіа на 84-й хвіліне. У Серыі А першы матч ігрок правёў 31 мая 2015 года супраць «Эмпалі». Гэта быў апошні матч сезону, а сам абаронца з’явіўся на пляцоўцы замест Радрыга Паласіа на 89-й хвіліне«Inter, Mancini è di parola: esordio per Federico Dimarco, il piccolo Alaba». La Gazzetta dello Sport.. У студзені 2016 года Дзімарка выправіўся ў арэнду ў клуб Серыі Б «Асколі»«Federico Dimarco all’Ascoli». Inter Milan.. Пасля сканчэння сезона на правах арэнды далучыўся да «Эмпалі», але не здолеў дапамагчы клубу захаваць месца ў найвышэйшым дывізіёне.

Улетку 2017 года Дзімарка быў набыты швейцарскім «Сіёнам» за 3,91 млн еўра, але ўжо праз год за 7 млн еўра вярнуўся назад у міланскі клуб«Calciomercato». Lega Serie A.. Па вяртанні ў «Інтэр» ігрок зноў бавіў час у арэндах, абараняючы колеры «Пармы», а потым «Вероны». З сезона 2021—2022 гадоў пачаў стала выступаць у асноўным складзе «Інтэрнацыянале». У снежні 2021 года падоўжыў працоўнае пагадненне з клубам да чэрвеня 2026 годаCampanale, Susy (23.12.2021). «'Lifelong Inter fan' Dimarco extends contract». Football Italia..

Міжнародная Прыцягваўся да матчаў юніёрскай, юнацкай і моладзевай зборных Італіі. Толькі пасля таго як замацаваўся ў складзе «Інтэрнацыянале» пачаў таксама выклікацца да нацыянальнай зборнай Італіі. Дэбютаваў у складзе зборнай 16 лістапада 2022 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Албаніі, які скончыўся перамогай апенінцаў з лікам 1:3. Праз чатыры дні ігрок таксама згуляў 90 хвілін матчу супраць зборнай Аўстрыі ў чарговай таварыскай сустрэчы.

Дасягненні «Інтэрнацыянале»: Чэмпіён Італіі: 2024 Уладальнік Кубка Італіі: 2022, 2023 Уладальнік Суперкубка Італіі: 2021, 2022, 2023

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Футбалісты Італіі Катэгорыя:Ігракі зборнай Італіі па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Асколі Катэгорыя:Ігракі ФК Эмпалі Катэгорыя:Ігракі ФК Сіён Катэгорыя:Ігракі ФК Парма Катэгорыя:Ігракі ФК Элас Верона