Эстэбан Маціяс Камб’яса Дэло (; нар. года, Буэнас-Айрэс, Аргенціна) — аргенцінскі футбаліст і былы ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны. Перш за ўсё вядомы дзякуючы выступам за італьянскі клуб «Інтэрнацыянале», у якім правёў 10 гадоў.

Кар’ера «Рэал» Камб’яса з’яўляецца выхаванцам школы «Архенцінас Хуніярс», хаця ўжо ў шаснаццаць гадоў, разам са сваім братам, пераехаў у Іспанію, дзе пачаў выступаць за юнацкія каманды мадрыдскага «Рэала». Аднак зайграць у аснове «Рэала» гэтак і не здолеў, пасля чаго ў 1998 годзе быў адпраўлены на радзіму ў арэнду ў «Індэпенд’ентэ», адкуль у 2001 годзе перайшоў у «Рывер Плэйт», адразу ж атрымаўшы з клубам перамогу ў чэмпіянаце Аргенціны.

У 2002 годзе тагачасны трэнер «Рэала» Вісентэ дэль Боске вярнуў Камб’яса ў каманду, і Эстэбан з камандай тут жа выйграў Суперкубак Еўропы. У 2003 годзе ігрок стаў чэмпіёнам Іспаніі і ўладальнікам Міжкантынентальнага кубка. Аднак, з-за вялікай колькасці высакакласных паўабаронцаў Камб’яса па-ранейшаму вельмі рэдка трапляў у асноўны склад «Рэала», і кіраўніцтва «каралеўскага клуба» вырашыла не падаўжаць з ім кантракт, які мінуў 30 чэрвеня 2004 года.

«Інтэрнацыянале» У ліпені 2004 года Эстэбан, на правах вольнага агента, перайшоў у «Інтэр», падпісаўшы з клубам чатырохгадовы кантракт«Из Мадрида в Милан». uefa.com. У жніўні 2006 года Камб’яса падоўжыў кантракт з «Інтэрам» да лета 2010 года«Надолго с Камбьяссо». uefa.com, а ў сакавіку 2009 года — да 30 чэрвеня 2014 годаEsteban Cambiasso with Inter until 2014. inter.it.

«Лестэр Сіці» 28 жніўня 2014 года як вольны агент падпісаў гадавы кантракт з англійскім клубам «Лестэр Сіці», каб дапамагчы наваку Прэм’ер-лігі захаваць сваё месца ў турніры.

Міжнародная кар’ера У нацыянальнай зборнай Аргенціны Эстэбан дэбютаваў 20 снежня 2000 года ў матчы супраць зборнай Мексікі ў Лос-Анджэлесе. Камб’яса звычайна выконваў ролю асноўнага апорнага паўабаронцы, пра што кажа футболка з пятым нумарам.

Дасягненні «Рывер Плэйт»: Чэмпіён Аргенціны: 2002(к)

«Рэал»: Чэмпіён Іспаніі: 2003 Уладальнік Кубка Іспаніі: 2005, 2006, 2010 Уладальнік Суперкубка Іспаніі: 2003 Уладальнік Суперкубка УЕФА: 2003

«Інтэрнацыянале»: Чэмпіён Італіі: 2006, 2007, 2008, 2009, 2010 Уладальнік Кубка Італіі: 2005, 2006, 2010, 2011 Уладальнік Суперкубка Італіі: 2005, 2006, 2010 Пераможца Лігі чэмпіёнаў: 2010 Пераможца клубнага чэмпіянату свету: 2010

«Алтмпіякос»: Чэмпіён Грэцыі: 2016, 2017

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйны сайт Профіль на афіцыйным сайце ФК «Інтэрнацыянале» Профіль на сайце sports.ru Статыстыка на сайце footballplayers.ru

Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Футбалісты Аргенціны Катэгорыя:Ігракі зборнай Аргенціны па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Мадрыд Катэгорыя:Ігракі ФК Рывер Плэйт Буэнас-Айрэс Катэгорыя:Ігракі ФК Індэпенд’ентэ Авельянеда Катэгорыя:Ігракі ФК Інтэрнацыянале Мілан Катэгорыя:Ігракі ФК Лестэр Сіці Катэгорыя:Ігракі ФК Алімпіякос Пірэй