Свінуха тоўстая, Благушка (Tapinella atrotomentosa) — від неядомыхИ. А. Дудка, С. П. Вассер. Грибы. Справочник миколога и грибника. — Киев: «Наукова думка», 1987. грыбоў рода сямейства . Раней адносіўся да роду сямейства
Сінонімы
Agaricus atrotomentosus, Batsch, 1783 Rhymovis atrotomentosa, (Batsch) Rabenh., 1844 Paxillus atrotomentosus, (Batsch) Fr., 1838 Sarcopaxillus atrotomentosus, (Batsch) Zmitr., Malysheva & E.F. Malysheva 2004
Апісанне Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка мае дыяметр 5—18 (30) см, спачатку пукатая, пазней пляската-ўвагнутая, бакавая, з загнутым уніз аксаміцісты краем, буравата-, вохрыста- ці іржава-карычневага колеру. Часам шапка эксцэнтрычная да ножкі ці мае форму языкаЛекарственные растения и их применение. Изд. 5-е, перераб. и. доп. — Мн.: «Наука и техника», 1974..
Мякаць жоўтая ці бураватая, тоўстая, дастаткова шчыльная, з кіславатым пахам, крыху горкая на смак, на зрэзе цямнее.
Пласцінкі сыходныя, частыя, тоўстыя, жаўтаватага ці вохрыста-жоўтага колеру. Каля ножкі пласцінкі ўтвараюць сетку.
Ножка грыба вышынёй 5—6 см і 2—3 (да 5) см у дыяметры, крывая, суцэльная, шчыльная, чорна-бурага і карычнева-бурага колеру. Паверхня ножкі лямцава-аксамітавая, пакрытая цёмным ворсам па ўсёй даўжыні.
Споры жоўта-карычневыя ці бурыя, гладкія, 5—6 х 3—4 мкмСергеева М. Н. Грибы. — М.: «Культура и традиции», 2003. — С. 52. — 264 с. — ISBN 5-86444-080-9.
Экалогія і распаўсюджванне Расце на дрэвах, каля пнёў і ствалоў у хваёвых і мяшаных лясах. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца паўсюдна.
Плоданашэнне ў ліпені—кастрычніку. Часта расце групамі.
Выкарыстанне Свінушка тоўстая — малавядомы ўмоўна ядомы грыб. Ужываецца ў ежу толькі пасля стараннай тэрмічнай апрацоўкі.
У пладовых целах благушкі змяшчаецца атротамянцін — карычневы пігмент з антыбіятычнымі ўласцівасцямі, вытворнае паліпоравой кіслаты, які адрозніваецца прыкметным супрацьпухлінавым дзеяннем.
Літаратура
— С. 466.
Спасылкі Свинушка толстая, или свинушка черная — Paxillus atrotomentosus (Fr.) Fr. // Экологический центр «Экосистема» Иванов-Смоленский В. Г. Грибы Беларуси
Катэгорыя:Грыбы Еўразіі Катэгорыя:Балетавыя