Юрый Іванавіч Шэфер (, ст. Урбах, цяпер Савецкі раён, Саратаўская вобласць, РСФСР) — расійскі і беларускі акцёр. Заслужаны артыст БССР (1980).

Біяграфія Вучыўся ў 1940-1941 гадах у Свярдлоўскім тэатральным вучылішчы. Працаваў у тэатрах Новасібірска («Чырвоная паходня»), Новакузнецка, Калініна, Сімферопаля, Нарыльска, Грознага. З 1971 г. у Гомельскім абласным драматычным тэатры. Акцёрскай індывідуальнасці Ю. Шэфера ўласцівыя яркі сцэнічны тэмперамент, дакладнасць сацыяльна-псіхалагічных характарыстык вобразаў, выразнасць малюнка ролі.

Найбольш значныя работы ў Гомельскім тэатры:

Яга («» У. Шэкспіра), Вяршынін («Тры сястры» А. Чэхава), Малахаў («Апошняя інстанцыя» М. Матукоўскага), Клеон («» Р. Горына), Дзявятаў («Мы, якія ніжэй падпісаліся» А. Гельмана), Брызгалаў («Кафедра» ), Летапісец («Гора і слава» («Русь Кіеўская») А. Петрашкевіча), Казьмін («Апошні наведвальнік» ), Васіль («Вечар» А. Дударава), Таланаў («Нашэсце» Л. Лявонава).

Крыніцы

Літаратура Шэфер Юрый Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — С. 34. Шэфер Юрый Іванавіч // Тэатральная Беларусь: Энцыклапедыя: У 2 т. Т. 2: Лабанок — Яшчур / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў. — Мн.: БелЭн, 2003. — С. 549—550.

Зноскі

Катэгорыя:Заслужаныя артысты Беларускай ССР