Steatoda paykulliana — від аранеаморфных павукоў сямейства . Відавая назва дадзена ў гонар шведскага натураліста Густава Пайкуля (1757—1826).

Апісанне Павук з чорным, бліскучым шарападобным брушкам, на спінным баку якога ёсць чырвоны малюнак, але ў маладых асобнікаў гэты малюнак белага колеру і паступова чырванее, як і ў каракуртаў. Даўжыня галавагрудзі ня менш 0,35 см, сярэдняя даўжыня цела прыкладна 2 см. Хеліцэры размешчаны вертыкальна і не вельмі вялікія.

Распаўсюджанне Від шырока распаўсюджаны ў Еўропе, Азіі і на Сярэднім Усходзе.

Ядавітасць Валодае нейратропным ядам. Гэты яд эфектыўна дзейнічае на насякомых і нашмат слабей на млекакормячых. Яго ўздзеянне на чалавека ў параўнанні з укусам каракурта нязначна і параўнальна з уздзеяннем яду асы, але для дзяцей і дробных жывёл ён можа быць небяспечным.

Крыніцы

Літаратура

Орлов Б. Н. Гелашвили Д. Б. Ибрагимов А. К. Ядовитые животные и растения СССР — : Высшая школа, 1990. — С. 46. — ISBN 5-06-001027-9

Катэгорыя:Таксоны жывёл, названыя ў гонар людзей Катэгорыя:Павукападобныя Еўразіі Катэгорыя:Жывёлы, апісаныя ў 1805 годзе Катэгорыя:Павукі-цянётнікі