Яраслаў Фёдаравіч Баран — беларускі інжынер-канструктар.
Біяграфія Скончыў у 1960 годзе БПІ. З 1953 года працаваў у «Белдзяржпраекце». Галоўны канструктар АКМ.
Асноўныя праекты Удзельнічаў у распрацоўцы будаўнічай часткі ачышчальных збудаванняў каналізацыі гарадоў Мінск, Магілёў, Гродна, Віцебск, Брэст, Пінск, Светлагорск, Салігорск, Жодзіна, Бабруйск, Барысаў, Слуцк, Слонім.
Праектаваў водаправодныя сістэмы ў Магілёве, Гродне, Навагрудку.
Распрацоўваў канструктыўныя рашэнні для шэрагу жылых і грамадскіх будынкаў у Мінску, Магілёве, Брэсце і іншых гарадах Беларусі.
Узнагароды Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», двума медалямі, Ганаровай граматай Вярхоўнага Савета БССР.
Занесены ў «Кнігу народнай славы Белдзяржпраекта».
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Інжынеры-канструктары Беларусі