Кашыяс-ду-Сул () — муніцыпалітэт у штаце Рыу-Гранды-ду-Сул, на поўдні Бразіліі, размешчаны ў горным рэгіёне Сера-Гаўша. Ён быў заснаваны італьянскімі імігрантамі 20 чэрвеня 1890 года. У 2020-я гады, другі па велічыні горад у штаце Рыу-Гранды-ду-Сул. Складовая частка мезарэгіёна Поўнач-усход штата Рыу-Гранды-ду-Сул. Уваходзіць у эканоміка-статыстычны мікрарэгіён Кашыяс-ду-Сул і гарадскую агламерацыю Сера-Гаўша. Плошча — 1643,913 км². Шчыльнасць насельніцтва — 286 чал./км².
Ранейшыя назвы — Кампу-дус-Бугрыс (да 1877), Калонія-дзі-Кашыяс (1877—1884), Санта-Тэрэза-дзі-Кашыяс (1884—1890).
Заснаваны ў месцы, дзе плато Вакарыя пачынае раздзяляцца на мноства далін, прарэзаных невялікімі воднымі патокамі, таму яго паўднёвая частка мае вельмі перасечаны рэльеф. Гэту тэрыторыю з даўніх часоў насялялі індзейцы кайгангі, аднак іх выгналі так званыя «бугрэйрус», пасля гэтага, у канцы XIX стагоддзя ўрад Бразільскай імперыі вырашыў каланізаваць гэты рэгіён еўрапейскім пасяленцамі. Тысячы імігрантаў, пераважна італьянцаў з рэгіёну Венета, але таксама немцы, французы, іспанцы і палякі, падняліся ў Сера-Гаўша і асвоілі тэрыторыю, якая да гэтага заставалася амаль некранутай.
Насельніцтва
Крыніцы
Катэгорыя:Гарады Бразіліі