Вуліца Бабушкіна (, ) — вуліца ў Полацку.

Агульная характарыстыка Размешчана ва ўсходняй частцы горада на левым беразе Дзвіны ў мясцовасці Кароўнікі. Працягласць вуліцы з захаду на ўсход ад чыгункі Полацк — Маладзечна да рэчкі Кароўнікі ля мяжы горада з вёскай Каз'янкі складае каля 2,5 км.

Забудова вуліцы прадстаўлена малапавярховымі дамамі сядзібнага тыпу. Грамадскі транспарт прадстаўлены аўтобусам №8 і маршрутным таксі №17.

Названа ў гонар рускага рэвалюцыянера-бальшавіка Івана Бабушкіна.

Гл. таксама Спіс вуліц Полацка

Катэгорыя:Вуліцы Полацка