Фрэнк Лэмсан Скрыбнер ( або , 19 красавіка 1851 — 27 лютага 1938) — амерыканскі батанік, піянер фітапаталогіі ў ЗША і міколаг.

Біяграфія Нарадзіліся ў Кембрыджпарце, прыгарад Кембрыджа (Масачусетс) 19 красавіка 1851 года.

У 1885 годзе Скрыбнер стаў першым навукоўцам, упаўнаважаным Міністэрства сельскай гаспадаркі ЗША з абавязкам вывучыць хваробы эканамічна значных раслін. Яго інавацыйны падыход стварыў аснову для прыкладной фітапаталогіі ў Міністэрстве сельскай гаспадаркі ЗША. Скрыбнер стаў батанікам і дырэктарам сельскагаспадарчай эксперыментальнай станцыі Універсітэта Тэнэсі. Ён апублікаваў першую кнігу, напісаную на тэму хвароб раслін у Злучаных Штатах, і апісаў новага шкодніка — бульбяную нематоду. Скрыбнер унёс значны ўклад у батаніку, апісаўшы мноства відаў раслін.

Памёр у Вашынгтоне 27 лютага 1938 года.

Навуковая дзейнасць Спецыялізаваўся на насенных раслінах і мікалогіі.

Некаторыя публікацыі

1890. Index to grass names. Ed. Soc. Prom. Agr.Sci. 17 pp. 1892. Grasses of Tennessee: 2 partes. Ed. Boletín EEA Univ. Tennessee. 141 pp. 1896. Weeds of Maine: Affording popular descriptions & practical observations in regard to the habits, properties & best methods of extermination, of nearly all the weeds found in the state. Ed. Kennebec journal office. 62 pp. 1900. American Grasses. 1901. The grasses in Elliott’s «Sketch of the botany of South Carolina & Georgia». 12 pp.

Крыніцы

Спасылкі

Annual Reviews: Frank Lamson-Scribner: Botanist and Pioneer Plant Pathologist in the United States

Катэгорыя:Біёлагі XIX стагоддзя Катэгорыя:Біёлагі XX стагоддзя Катэгорыя:Вучоныя XIX стагоддзя Катэгорыя:Вучоныя XX стагоддзя Катэгорыя:Міколагі ЗША Катэгорыя:Батанікі ЗША