Феафіла́кт Сімака́та (, ) (канец VI — 1-я палова VII стст.) — візантыйскі гісторык. Нарадзіўся ў Егіпце. Вучыўся ў Александрыі і Афінах. Саветнік імператара Іраклія. У яго галоўнай працы «Гісторыя» (ці «Усеагульная гісторыя»; 8 кніг) на аснове хронік і дакументаў апісаны гісторыя Візантыі канца VI — пачатку VII стст., краін Пярэдняй Азіі, візантыйска-іранскія адносіны і славяна-аварскія войны з Візантыяй у канцы VI ст. Аўтар твора па алхіміі «Пытанні фізікі», лістоў (перакладзены на лацінскую мову М. Капернікам).
Літаратура Феафілакт Сімаката // С. 342.
Катэгорыя:Гісторыкі Старажытнай Грэцыі Катэгорыя:Гісторыкі Візантыі Катэгорыя:Гісторыкі VII стагоддзя Катэгорыя:Храністы Катэгорыя:Пісьменнікі Візантыі