Юбілейная плошча — плошча ў Цэнтральным раёне горада Мінска.

Праз плошчу праходзяць вуліцы: Кальварыйская, Раманаўская Слабада, Мельнікайтэ, М. Танка, Ракаўская, Сухая.

Тут размешчаны кінатэатр «Беларусь», крамы, жылыя і офісныя будынкі, сярод якіх — будынак Белпобыттэхпраекта — адзін з самых высокіх будынкаў Мінска.

На плошчы знаходзяцца выхады станцый метро «Фрунзенская» і «Юбілейная плошча».

Назва

У 1826 годзе на гэтым месцы, тагачаснай ускраіне горада, мінскімі каталікамі быў усталяваны памятны знак у гонар 1500-годдзя Нікейскага сабора (325 г.). У памяць пра гэтую падзею плошча пазней і атрымала назву «Юбілейная».

Безназоўная плошча была запраектавана горадабудаўнічым планам Мінска 1858 года з існуючым помнікам «Юбілей».

На працягу сваёй гісторыі плошча называлася: Новая Будова (1872, 1876, 1889); Юбілейная (1880, 1895, 1904—1919, 1923, 1926); Ракаўскі базарчык (да 1896); 25 Кастрычніка (1919—1941, 1944—1952); Заходняя (Westplatz, 1941—1944); Юбілейная (з 1952).

Спасылкі

Юбілейная плошча Панарама сучаснага Мінска. Карта Мінска. Гістарычныя месцы Мінска

Катэгорыя:Плошчы Мінска