Ваёмінг ( ) — высакагорны штат на захадзе ЗША, які ўваходзіць у групу так званых Горных штатаў. Насельніцтва — 532,7 тыс. чалавек (50-е, гэта значыць апошняе месца сярод штатаў ЗША; даныя 2008 г.). Этнічны склад: немцы — 25,9 %, англічане — 15,9 %, ірландцы — 13,3 %, «амерыканцы» — 6,5 %, нарвежцы — 4,3 %, шведы — 3,5 %.

Штат з самай нізкай ў краіне пасля Аляскі шчыльнасцю насельніцтва (1,8 чалавека на км ²).

Сталіца і найбуйнейшы горад — Шаен. Афіцыйная мянушка — «Штат раўнапраўя» ().

Вядомыя асобы Джэксан Полак (1912—1956) — амерыканскі мастак.

Катэгорыя:Штаты ЗША