Падуздышная косць () — парная косць, найбуйнейшая з трох касцей, якія фарміруюць лагвовую косць. Праз падуздышную косць лагвовая косць сучляняецца з хрыбетнікам.
Падуздышная косць сваім ніжнім аддзелам, які называецца целам (), зліваецца з целамі астатніх касцей; верхняя, пашыраная і тонкая частка ўтварае крыло падуздышнай косці (), верхні S-падобны выгнуты край, які называюць грэбенем (). Спераду ён сканчваецца пярэдняй верхняй восцю (), а ззаду — задняй верхняй восцю (). Ніжэй за кожную з гэтых восцяў на пярэднім і заднім краях крыла маецца яшчэ па восці ( і ). Ніжэй за заднюю ніжнюю восць ляжыць глыбокая вялікая сядальная выразка (), абмежаваная знізу сядальнай восцю (), размешчанай ужо на сядальнай косці. Унутраная паверхня крыла падуздышнай косці гладкая, увагнутая і ўтварае падуздышную ямку (). Назад і ўніз ад апошняй ляжыць так званая вушкападобная сустаўная паверхня () — месца сучлянення з аднайменнай паверхняй крыжа, а ззаду і ўверх ад сустаўнай паверхні знаходзіцца грудаватасць (), да якой мацуюцца звязкі. Падуздышная ямка аддзелена ад унутранай паверхні ніжэйлеглага цела падуздышнай косці дугападобнай лініяй ().
Галерэя
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Касцявая сістэма Катэгорыя:Косці таза