Вялікагалё́нкавая ко́сць, або вялікагалё́начная ко́сць () — вялікая трубчастая косць, якая разам з малагалёнкавай косцю ўтварае шкілет галёнкі. Вялікагалёнкавая косць з'яўляецца другой па даўжыні пасля сцегнавой косці ў целе чалавека — яе даўжыня дасягае 38 см. Акрамя таго, яна з'яўляецца адной з самых тоўстых касцей. Вялікагалёнкавая косць ляжыць медыяльна, у той час як малагалёнкавая — латаральна.

Праксімальны эпіфіз вялікагалёнкавай косці () утварае два мышчалкі — медыяльны () і латаральны ().

Мышчалкі зверху забяспечаны ўвагнутымі сустаўнымі паверхнямі () для сучлянення з мышчалкамі сцегнавой косці. Абедзве сустаўныя паверхні мышчалак вялікагалёнкавай косці падзелены паміж сабой міжмышчалкавым узвышшам (), наперад ад якога знаходзіцца пярэдняе міжмышчалкавае поле (), а назад — задняе міжмышчалкавае поле (), да якіх прымацоўваюцца ўнутрысустаўныя звязкі.

Спераду, ніжэй за патоўшчаны край мышчалак, знаходзіцца грудаватасць () (апофіз) — месца прымацавання сухажылля чатырохгаловай цягліцы (у выглядзе звязкі надкаленіцы). У вобласці заднебакавой часткі латаральнай мышчалкі знаходзіцца невялікая плоская сустаўная паверхня — месца сучлянення з галоўкай малагалёнкавай косці. Цела вялікагалёнкавай косці мае трохгранную форму. Ніжні дыстальны эпіфіз мае ніжнюю сустаўную паверхню () для сучлянення з касцямі ступні, а на медыяльным боку — медыяльную шчыкалатку () з сустаўнай паверхняй (). На латаральным краі дыстальнага канца вялікагалёнкавай косці знаходзіцца малагалёнкавая выразка () — месца злучэння з малагалёнкавай косцю.

Крыніцы

Спасылкі

Катэгорыя:Косці ніжняй канцавіны