Мінская вуліца () — вуліца ў Варшаве.

Гісторыя В XIX стагоддзі гэта была дарога, якая раздзяляла палі Скарышава. Уздоўж вуліцы стаялі дамы з садамi. У 1891—1892 гадах пад нумарам 15 была ўзведзеная камяніца Цымотэвуша і Юліі Борэнштэтдаў. Гэта была першая шматпавярховая жыллёвая камяніца на гэтай вуліцы.

У 1899 годзе пад нумарам 25 з’явілася фабрыка Акцыянернага таварыства ільняной і джутавай мануфактуры. У 1914 годзе яна налічвала каля 600 працаўнікоў. Пасля 1918 года на яе месцы ўзніклі ваенны заводы «Пацiск».

У пачатку 1950-х гадоў тэрыторыю знішчаных заводаў «Пацiск» заняла Варшаўская фабрыка матацыклаў. Тут вырабляліся матацыклы WFM і скутар Osa. У 1965 годзе вытворчасць перанеслі ў Шчэцін, а будынкі WFM былі перададзены Дзяржаўным аптычным заводам.

У 1950 годзе пад нумарам 65 пачала працаваць Друкарня імя Кастрычніцкай рэвалюцыі — адна з найбуйнейшых друкарняў у Польшчы. Пасля 1989 года яна змяніла назву на Навукова-тэхнічную друкарню.

Пад нумарам 69 знаходзіліся рамонтныя майстэрні станкоў Ponar-Remo, якія былі ліквідаваны ў 1990-х гадах.

У 1990 годзе пры ўваходнай браме на тэрыторыю пад нумарам 25 быў устаноўлены валун у памяць пра Юзафа Пілсудскага, які пасля вяртання ў Польшчу ў лістападзе 1918 года, між іншым, наведаў Аляксандру Шчэрбінскую і іх дачку Ванду, якія жылі ў будынку, які тады стаяў на гэтым месцы (цяпер не існуе).

З 2010 года на тэрыторыі былой Варшаўскай фабрыкі матацыклаў плошчай больш за 7 гектараў пачалася рэалізацыя праекта новага комплексу Soho Factory. У 2012 годзе ў адным з былых фабрычных будынкаў было адкрыта Музей неонаў.

Катэгорыя:Вуліцы і плошчы Варшавы