Альберт Аляксандравіч Шульц (; 1835 — 8 верасня 1902, маёнтак Альхова, Цітвянская воласць, Ігуменскі павет, Мінская губерня) — інжынер шляхоў зносін на Беларусі за часамі Расійскай імперыі, дзяржаўны служачы, правадзейны стацкі саветнік (1893).
Біяграфія Верагодна, паходзіць з Гродні, рыма-каталік. Меў брата Антона, таксама служачага пры Міністэрстве шляхоў зносін, правадзейнага стацкага саветніка з 1893 года.
Выпускнік Санкт-Пецярбургскага інстытута шляхоў зносін, на службе пры Міністэрстве шляхоў зносін з 1856 года. На 1869 год старшыня 5-га аддзялення Ведамства праўлення 9-й акругі шляхоў зносін у мястэчку Целяханы, надворны саветнік.
З 1871 года член супрацоўнік Рускага геаграфічнага таварыства. Аўтар выдання праекта паляпшэння Агінскай воднай сістэмы ў 1872 годзе. На 1873 год калежскі сакратар Альберт Шульц быў правадзейным членам Мінскага губернскага статыстычнага камітэта.
Памёр у маёнтку Альхова Ігуменскага павета, пахаваны на могілках ва Узлянах.
Сям’я Быў у шлюбе з Аляксандрай з Штырмераў (1839—1904, пахавана на Росах у Вільні), старэйшай дачкой пісьменніка і вайскоўца Людвіка Штырмера.
Дзеці:
Вацлаў Людвіка Аляксандра
Марыя-Людвіка Альбертаўна Шульц (8 (20 снежня) 1862 — 1939), якая пабралася шлюбам з Аляксандрам-Марцінам Дыякевічам (сынам Мацея Дыякевіча, уласнікам маёнтка Альхова на 1903 год). Памерла ў Остраве Велькапольскім, пахавана на могілках Роса ў Вільні, побач з маці, дзедам і бабуляй.
Узнагароды Кавалер ордэна Святога Станіслава 3-й ступені.
Бібліяграфія
Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Інжынеры Беларусі Катэгорыя:Члены Рускага геаграфічнага таварыства да 1917 года Катэгорыя:Правадзейныя стацкія саветнікі