Маркіён з Сінопы (; каля  — ) — раннехрысціянскі ерэтык.

Нарадзіўся ў чарнаморскім горадзе Сіноп. Быў блізкі да вучэння гностыкаў. Пасля выгнання з хрысціянскай суполкі стварыў сваю суполку ў Рыме. Маркіён адмаўляў Стары Запавет і лічыў іўдзейскага Яхве злым богам; новазапаветны бог лічыўся ім добрым богам, які супрацьстаіць Яхве. Маркіён патрабаваў ад сваіх паслядоўнікаў аскетычнага жыцця і вучыў, што целы людзей не будуць уваскрэшаныя, у адрозненне ад душы.

Маркіён таксама быў адным з першых, хто паспрабаваў аб’яднаць хрысціянскія тэксты ў адзіны канон. Яго версія канона ўключала Евангелле ад Лукі і 10 апостальскіх пасланняў.

Катэгорыя:Гностыкі Катэгорыя:Хрысціянскія філосафы Старажытнага Рыма Катэгорыя:Хрысціянскія багасловы