«Лулу́» () — французскі мастацкі фільм 1980 года, пастаўлены ў жанры драмы рэжысёрам Марысам Піяла паводле сцэнарыя Арлет Лангман. Фільм — сатыра на сучаснае жыццё, а таксама аналіз адносных пераваг росквіту і свабоды, якія прыносяцца беспрацоўем. Рэжысёр спрабуе паказаць, што добрая праца і багаты дом не могуць замяніць імкненне да кахання.

У 1980 годзе фільм прымаў удзел у конкурснай праграме Канскага кінафестывалю.

Сюжэт Сюжэт разгортваецца вакол маладой дзяўчыны Нэлі, жонкі паспяховага рэкламшчыка Андрэ. Раптам у яе жыццё ўрываецца беспрацоўны хуліган Луі па мянушцы Лулу, і паміж маладымі людзьмі ўспыхвае каханне. Пры гэтым Нэлі не спыняе падтрымліваць адносіны з мужам. Зацяжараўшы ад Лулу, Нэлі чакае, калі той пачне працаваць дзеля яе і іх будучага дзіцяці, але ў выніку разумее, што выправіць Лулу не можа анічога. Яна прымае рашэнне пазбавіцца ад дзіцяці, што прыводзіць да разрыву з Лулу.

Зноскі

Катэгорыя:Фільмы на французскай мове Катэгорыя:Фільмы-драмы Францыі Катэгорыя:Фільмы Францыі 1980 года Катэгорыя:Фільмы Gaumont