Брыжыт Фасэ (; ) — французская актрыса тэатра і кіно.

Біяграфія У кіно ўпершыню знялася ва ўзросце пяці гадоў («Забароненыя гульні» Рэнэ Клемана). У 1960—1970-я гады грала ў фільмах «Бывай, сябар», «Вальсоўшчыкі», «Мужчына, які любіў жанчын» і іншых.

Вялікую папулярнасць актрысе прынесла роля Франсуаз Берэтон у першай і другой частках фільма Клода Пінато «Бум».

Іграе ў тэатральных і тэлевізійных пастаноўках. За ролю ў адным з серыялаў атрымала ўзнагароду «Sept d’or» у намінацыі «Найлепшая актрыса» (1994).

Жыла ў шлюбе з акцёрам і прадзюсарам Жанам-Франсуа Адамам (1938—1980).

Фільмаграфія (1952) «Забароненыя гульні» — Палет (1974) «Вальсоўшчыкі» — дзяўчына ў аўтаматрысе (1975) «Добрыя і злыя» — Дамінік Бланшо (1988) «Новы кінатэатр «Парадыза»» — Алена Мендола ў сталасці

Зноскі

Катэгорыя:Актрысы Францыі