Сяргей Яўгенавіч Кец (нар. , , БССР, СССР) — беларускі баскетбаліст і трэнер. Разыгрываючы абаронца. Сын баскетбольнага трэнера Яўгена КецаЛегенда гродненского баскетбола: заслуженный тренер Беларуси Евгений Аркадьевич Кец празднует юбилей - 70 лет!, брат баскетбалістаў Уладзіміра Кеца і Аляксандра Кеца, бацька баскетбаліста Кірыла КецаБаскетбольные династии на «Шаге в будущем».

Біяграфія Выхаванец гродзенскага баскетбола. Навучаўся ў Мінску ў Рэспубліканскім вучылішчы алімпійскага рэзерву пад кіраўніцтвам Аляксандра Леанідавіча Папкова. Выступаў за клубы Мінска, Гродна, Гомеля, Віцебска, неаднаразова станавіўся пераможцам і прызёрам чэмпіянату і Кубка Беларусі.

Скончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Францыска Скарыны (2001).

Пасля завяршэння гульнявой кар’еры працаваў у трэнерскім штабе моладзевай каманды баскетбольнага клуба «Лакаматыў-КіС» / «Рубон»Состав тренерского совета ОО БФБ

Кар’ера 1994—1997 — РВАР (Мінск) 1997 — Юні-Баскет (Мінск) (у Кубку Беларусі) 1997—1999 — Гродна-9330 ЛЕТ ГРОДНО-93 1999 — Гомельскія рысі 1999—2002 — Спартак-Кандытар (Гомель) 2002—2008 — Лакаматыў-КіС (Віцебск)

Дасягненні Чэмпіён Беларусі (3): 1996/1997, 1997/1998, 1998/1999. Сярэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 1999/2000, 2001/2002, 2003/2004. Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (2): 2000/2001, 2004/2005. Уладальнік Кубка Беларусі (1): 1998. Фіналіст Кубка Беларусі (2): 2004, 2006.

Крыніцы

Спасылкі Профіль на сайце eurobasket.com Профіль на сайце bcuralmash.ru Профіль на сайце vk.com Профіль на сайце top1000vk.com

Катэгорыя:Баскетбалісты Беларусі Катэгорыя:Ігракі РДВАР Катэгорыя:Ігракі «Гродна-93» Катэгорыя:Ігракі «Сожа» Гомель Катэгорыя:Ігракі «Рубона» Віцебск Катэгорыя:Баскетбольныя трэнеры Беларусі Катэгорыя:Выпускнікі Гомельскага дзяржаўнага ўніверсітэта