Сола ( ад 'адзін, адзіны'):
1) самастойная партыя аднаго выканаўцы (саліста) або эпізод у оперы, балеце, вакальна-сімфанічным, сімфанічным, харавым ці камерна-інструментальным творы, разлічаны на выкананне адным спеваком, танцорам ці інструменталістам;
2) музычны твор ці яго частка, прызначаны для аднаго голасу або інструмента (з акампанементам ці без яго);
3) ('адна клавіша') — абазначэнне ў генерал-басе, якое ўказвае на неабходнасць выканання партыі баса без акордавых гукаў.
У партытуры тэрмін «сола» пазначае момант уступлення саліста, на тытульным лісце твора — яго прызначэнне для аднаго інструмента. Як аднагалосая форма выканання сола ўласціва і народнаму, у тым ліку беларускаму, песеннаму і інструментальнаму музычнаму мастацтву.
Літаратура
Катэгорыя:Музыка