Рытм у музыцы – арганізаванасць музычных гукаў у іх часавай паслядоўнасці; адзін з галоўных выразных і формаўтваральных сродкаў музыкі.
У аснове рытму – суразмернасць часавых рытмічных доляў (рытмічныя адзінкі – цэлая, палавіна, чвэрць, восьмая і інш.).
Нормай адліку рытмічнага руху, сродкам яго ўпарадкавання служыць метр (адзінства рытму і метра адлюстравана ў тэорыі музыкі паняццем метрарытму). У адпаведнасці з ім гукі звычайна аб'ядноўваюцца ў рытмічныя групы. Магчыма несупадзенне метрычных і рытмічных акцэнтаў (сінкопа).
Выразнасць рытмічнага элементу раскрываецца ва ўзаемадзеянні з іншымі элементамі, найперш ладам, тэмпам. Часам рытм выступае і адасоблена ад іх (розныя сігналы на ўдарных інструментах).
Літаратура
Катэгорыя:Музыка