Будаўніцтва 790 і папраўча-працоўны лагер (у 1953 годзе — Ермакоўскае лагернае аддзяленне (ЕрмакЛА) — падраздзяленне, якое дзейнічала ў сістэме папраўча-працоўных устаноў ГУЛАГ Міністэрства ўнутраных спраў СССР, якое працавала ў 1951—1953 гадах на станцыі Аўрора на (сёння Усходне-Казахстанская вобласць, Казахстан). Ва Усць-Каменагорску размяшчалася лагернае аддзяленне №16.
Гісторыя Арганізаваны 31 мая 1951 года. 14 мая 1953 перайменаваны ў Ермакоўскае лагернае аддзяленне (ЕрмакЛА).
Вязні лагера прыцягваліся да абслугоўвання Будаўнічага ўпраўлення 790, свідравых прац, будаўніцтва службовых і казарменных памяшканняў для падраздзяленняў Галоўнага ўпраўлення ўнутраных войскаў (ГУУВ) Міністэрства дзяржаўнай бяспекі СССР на камбінаце 820, абслугоўвання Будаўніцтва 790 Галоўпрамбуда, ж/д будаўніцтва, пагрузачна-разгрузачных прац, абслугоўвання бетоннага завода, пясчанага кар’ера, будаўніцтва ЛЭП.
У 1952 годзе быў прысвоены першы ўзровень сакрэтнасці.
«Будаўніцтва 790 і ППЛ» дзейнічала да 14 мая 1953 года, пасля чаго было перайменавана ў падраздзяленне Ермакоўскае лагернае аддзяленне (ЕрмакЛА), якое было зачынена 21 жніўня 1953 года. На момант закрыцця лагера, паводле звестак архіваў Расійскай Федэрацыі, там налічвалася 2715 чалавек.
Навуковае даследаванне Пры рабоце з архіўнымі дакументамі казахскімі навукоўцамі было пацверджана існаванне лагера.
Крыніцы
Катэгорыя:Лагеры ГУЛАГ ў Казахстане Катэгорыя:Усходне-Казахстанская вобласць