«Прывід свабоды» () — кінафільм рэжысёра Луіса Буньюэля, які выйшаў на экраны ў 1974 годзе.

Сюжэт Серыя сюррэалістычных эпізодаў, на першы погляд не злучаных паміж сабой. Нейкі спадар таемна перадае дзесяцігадовай дзяўчынцы пачак фатаграфій. Яе бацькі — буржуазная пара — разглядае гэтыя фатаграфіі як парнаграфічныя, але насамрэч гэта фатаграфіі парыжскіх помнікаў і будынкаў. Жанчына сярэдніх гадоў едзе ў правінцыю да паміраючага бацькі і спыняецца на ноч у невялікім правінцыйным гатэлі. У кожным нумары гасцініцы адбываюцца дзіўныя, незвычайныя падзеі, якія змешваюць разам рэлігію, амаральнасць і сексуальныя дэвіяцыі. Маленькая дзяўчынка знікае ў школе, і яе пошукі арганізуюцца паліцыяй у яе прысутнасці і з яе ж дапамогай. Мішэнню фільма становяцца ханжаства, царква, паліцыя.

У свеце Буньюэля ўсё перакульваецца дагары нагамі, і паміж эпізодамі ўзнікаюць карціны рэпрэсій з крыкам за кадрам «Далоў свабоду!».

У ролях Жан-Клод Брыялі — месье Фуко. Моніка Віці — мадам Фуко Поль Франкёр — гаспадар гасцініцы Франсуа Местр — прафесар Клод Пьеплю — камісар Мары-Франс Пізье — мадам Кальмет Жан Рашфор — месье Лежандр Бернар Верлей — капітан Мілена Вукоціч — медсястра Адрыяна Асці — дама ў чорным; сястра першага прэфекта паліцыі Жульен Берто — першы прэфект паліцыі Мішэль Пікалі — другі прэфект паліцыі Мішэль Лонсдэйл — капялюшнік Паскаль Одры — мадам Лежандр Анн-Мары Дэшот — Эдыт Розенблюм

Зноскі

Катэгорыя:Фільмы 1974 года