Пя́тавая ко́сць, або пя́тачная ко́сць () — самая вялікая косць перадплюсны. Адносіцца да тыпу губчатых касцей. Злучана з кубападобнай косцю і з тараннай косцю.
На верхнім баку пятавай косці знаходзіцца баразна (), якая з баразной тараннай косці ўтварае пазуху (), якая адкрываецца з латаральнага боку на тыле ступні. У медыяльны бок адыходзіць адростак, які падтрымлівае галоўку тараннай косці, якая завецца падпорай тараннай косці (). Спераду на пятавай косці знаходзіцца седлападобная сустаўная паверхня для сучлянення з кубападобнай косцю. Ззаду цела пятавай косці заканчваецца шурпатым пятавым грудам ().
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Ступня Катэгорыя:Косці ніжняй канцавіны