Тара́нная ко́сць () — адна з касцей перадплюсны, якая фарміруе ніжнюю частку галёнкаступнёвага сустава праз злучэнне з вяліка- і малагалёнкавай касцямі. Знізу таранная косць злучаецца з пятачнай косцю, а спераду — з чоўнападобнай. Праз гэтыя сучляненні таранная косць перадае вагу цела на ўсю ступню. Таранная косць з’яўляецца другой па велічыні сярод касцей перадплюсны, а працэнт пакрыцця яе сустаўным храстком з’яўляецца найбольшым сярод усіх касцей цела чалавека.
Таранная косць складаецца з цела (), якое спераду пераходзіць у шыйку (), якая сканчаецца галоўкай (). Цела тараннай косці ўверсе мае так званы блок (). Верхняя сустаўная паверхня () блока служыць для сучлянення з дыстальнай сустаўнай паверхняй вялікагалёнкавай косці. Латаральная і медыяльная шчыкалаткавыя паверхні () блока з’яўляюцца месцам сучлянення з сустаўнымі паверхнямі шчыкалатак вялікагалёначнай і малагалёнкавай касцей. На вонкавай паверхні блока размяшчаецца латаральны адростак тараннай косці (). На ніжнім боку тараннай косці праходзіць баразна (), а ззаду — задні адростак ().
Галерэя
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Ступня Катэгорыя:Косці ніжняй канцавіны