Мендзель Табачнік () — яўрэйскі настаўнік, пісьменнік, паэт.

Біяграфія Нарадзіўся ў Клецку. У 1920-я гады працаваў настаўнікам узорнай яўрэйскай школы ў Міры, ды ў іншых школах арганізацыі ЦІШО. Захавалася фатаграфія з гэтага часу. У 1927 годзе пасяліўся ў Яганэсбургу (Паўднёвая Афрыка). Заснаваў уласную кампанію фарбавання дамоў і дэкору. Працаваў настаўнікам музыкі і яўрэйскай мовы (ідыша). Пісаў для школьнага тэатру, п’есы ставіліся ў розных школах. Быў акцёрам і спеваком. Аўтар аўтабіяграфічнага рамана «Калман Булан» (1945-71), дзвюх вершаваных кніг, двух тамоў успамінаў. Пакінуў запісы са сваіх падарожжаў у Еўропу, Ізраіль, ЗША. Сабраў вялікую бібліятэку.

Жонку звалі Фрэйда, сын Бернард — амерыканскі ўрач (1927—2016).

Змяшчаў педагагічныя артыкулы ў варшаўскім часопісе «Ундзэр шул» (1920). Выступаў у розных выданнях (штотыднёвік «Афрыканер ідышэ цайтунг», месячнік «Дорэм-афрыкэ»). Урыўкі з рамана ў анталогіі «Дорэм-афрыкэ залмбух» (1945).

Псеўданім: Менахем-Мендзель.

Бібліяграфія Мэнш ун зайн арум : вершы і паэмы (1963), 340 ст. Ін шпэтэ шоэн : паэмы (1965), 170 ст. Іх лах міт айх цу 70 (1965), 237 ст. Калмэн Булон : раман з яўрэйскага жыцця (у трох тамах, 1968—1971) Штаплэн ін майн лэбмс-вэг : успаміны (два тамы, 1973) Кнігі надрукаваны ў Яганэсбургу выдавецтвам Каёр.

Спасылкі Фатаграфіі вучняў — Табачнік на 4 малюнку, у белай вопратцы з дзіцем на руках MENDL TABATSHNIK (TABATZNIK)

Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Ідышамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Ідышамоўныя паэты Катэгорыя:Педагогі Беларусі