Лейзер Пінес () — яўрэйскі пісьменнік, рэдактар, настаўнік, дзеяч рабочага руху.

Біяграфія Нарадзіўся ў Шклове, вучыўся ў Мірскім ешыбоце, экстэрнам атрымаў гімназічны атэстат. Атрымаў званне настаўніка (1908). Вучыўся ў варшаўскім настаўніцкім інстытуце (1919—1921). Пашыраў у яўрэйскай школе свецкую навуку. Прымаў удзел у рабочым руху — з 1902 года. Член партый: Бунда, рабочай партыі сіяністаў-тэрытарыялістаў (?), аб’яднанай партыі сацыялістаў. У 1921 па заданні эміграцыйнага таварыства разам з Номбергам наведаў Аргенціну, вёў перамовы з аргенцінскім урадам наконт надзялення зямлёй яўрэяў з Украіны, якія пацярпелі ад грамадзянскай вайны.

У пачатку нямецкай акупацыі ўцёк у Вільню і дзякуючы віцэ-консулу Сугіхара выехаў праз Маскву ў Японію. Потым у Шанхай. У 1942—1948 — Лондан, з 1948 жыў у Ізраілі.

Дэбютаваў у рускім друку, затым пісаў апавяданні на іўрыце, а з 1905 года — артыкулы на ідышы. Друкаваўся ў газетах Варшавы, Чэнстаховы, Буэнас-Айрэса і інш. (Гашахар, Бэн шахар, Дэр вег, Ундзэр вег, Ундзэр штыме, Арбетэр цайтунг). — Рэдагаваў часопіс «Фолклор» у Лондане, з 1952 літаратурны часопіс «Дзі голдэнэ кайт» у Ізраілі (разам з Суцкеверам). Памёр у Тэль-Авіве.

Спасылкі LEYZER (ELIEZER) PINES

Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі Ізраіля Катэгорыя:Пісьменнікі Расійскай імперыі Катэгорыя:Ідышамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Іўрытамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Педагогі Беларусі