26 красавіка 2025 года ў порце Шахід Раджаі каля Бендэр-Абаса на поўдні Ірана адбыўся выбух і пажар, у выніку чаго загінулі прынамсі 70 чалавекFires extinguished at key Iran port as explosion death toll rises to 70 і пацярпелі больш за 1200 чалавекDeath toll from blast at Iran's Bandar Abbas port rises to 40.

Выбух выклікаў вялікі пажар і слуп чорнага дыму, бачны за кіламетры. Ударная хваля разбіла вокны і нанесла структурныя пашкоджанні будынкам за некалькі кіламетраў ад месца здарэння. Прынамсі адзін будынак абрынуўся. Паведамляецца, што шум быў чутны нават на востраве Кешм, размешчаным за 26 кіламетраў на поўдзень ад Бандар-Абасаа, і адчуваўся на адлегласці 50 кіламетраў.

Порт з'яўляецца найбуйнейшым гандлёвым портам краіны. Ён апрацоўвае каля 80 мільёнаў тон тавараў у год. Размешчаны недалёка ад стратэгічнага Армузскага праліва, Шахід Раджаі служыць крытычна важным вузлом марскога гандлю краіны. Порт размешчаны прыкладна за 23 кіламетраў на захад ад Бендэр-Абаса і знаходзіцца побач з аб’ектамі Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі.

Улады пачалі расследаванне прычын выбуху. Папярэднія ацэнкі паказалі, што прычынай інцыдэнту магла стаць халатнасць пры абыходжанні з лёгкаўзгаральнымі матэрыяламі. Нацыянальная іранская нафтаперапрацоўчая і размеркавальная кампанія заявіла, што выбух не закрануў яе інфраструктуру, уключаючы нафтаперапрацоўчыя заводы, паліўныя рэзервуары, размеркавальныя комплексы або нафтаправоды. Верагодна, што ўзарваліся кантэйнеры з хімікатамі.

Крыніцы

Катэгорыя:Падзеі ў Іране Катэгорыя:Катастрофы 2025 года Катэгорыя:Падзеі 26 красавіка Катэгорыя:Красавік 2025 года