Інжынерная этыка — раздзел прыкладной этыкі, якая даследуе маральныя абавязкі інжынераў перад грамадствам, працадаўцамі і прадстаўнікамі сваей прафесіі і ўсталеўвае прафесійныя стандарты, якія прымяняюцца ў інжынернай практыцы. Яна ўключае прынцыпы адказнасці за бяспеку, устойлівасць, дабрабыт грамадства, а таксама абарону навакольнага асяроддзя. Ключавымі пытаннямі інжынернай этыкі з'яўляюцца прадухіленне ўрону, сумленнасць у праектаванні і справаздачнасці, абарона інтарэсаў грамадства, захаванне прафесійнай кампетэнтнасці і павага да інтэлектуальнай уласнасці. Развіццё інжынернай этыкі цесна звязана з буйнымі тэхнагеннымі катастрофамі (напрыклад, аварыяй на Чарнобыльскай АЭС і крушэннем шатла «Чэленджэр»), якія падкрэслілі неабходнасць этычнай ацэнкі тэхналагічных рашэнняў. Сёння інжынерная этыка - важная частка падрыхтоўкі спецыялістаў у тэхнічных універсітэтах і актыўна развіваецца ў рамках навуковых даследаванняў і прафесійных кодэксаў.
Зноскі
Катэгорыя:Этыка Катэгорыя:Прафесійная этыка Катэгорыя:Інжынерыя Катэгорыя:Інжынеры