Шлойма-Зайнвел Рапапорт () — яўрэйскі пісьменнік, паэт, драматург, этнограф, публіцыст, рэвалюцыянер; пісаў на ідышы і па-руску. У расійскай традыцыі Рапапорт пісаўся Сямёнам Акімавічам. Ад імя маці Ханы ўтварыў псеўданім: С. Ан-скі (ש. אַנ־סקי),

Жыў у Віцебску, Лёзне, Дзвінску, сярод шахцёраў Украіны, у Парыжы, Лазане, Маскве.

У 1880—1990-я гады прымаў удзел у народніцкім руху, асабісты сакратар аднаго з ідэолагаў народніцтва П. Л. Лаўрова. Аўтар верша «Клятва», які стаў гімнам Бунда. З 1905 года член партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў), удзельнік рэвалюцыі 1905—1907 гадоў і Лютаўскай рэвалюцыі 1917 года. У 1917 годзе выбраны ў гарадскую думу Петраграда, у лістападзе 1917 года — дэпутат Устаноўчага сходу ад Магілёўскай губерні па спісе эсэраў. Адмоўна ўспрыняў бальшавіцкі пераварот, але быў супраць узброенай барацьбы з бальшавікамі.

Узначаліў этнаграфічную экспедыцыю 1911—1914 гадоў (работа спынена вайной). Даследаваў яўрэйскае жыццё Украіны, у Валынскай і Падольскай губернях, абследаваў каля 70 гарадоў. Матэрыялы экспедыцыі склалі вялікі збор: 2000 фатаграфій, 1800 народных казак, 1500 песень, народныя гульні, 1500 узораў народнай музыкі, 100 пісьмовых крыніц, у тым ліку 50 пінкасаў.

Аўтар успамінаў і іншых літаратурных твораў. Збор твораў С. Ан-скага на ідышы налічвае 15 тамоў. Адзін з найбольш вядомых — драма «Дыбук», створаная ў 1916 годзе на аснове яўрэйскай міфалогіі. Дыбук — злы дух, які можа ўсяляцца ў цела чалавека, авалодвае яго душою і гаворыць яго вуснамі. У п’есе дыбук захоплівае цела жанчыны, якую кахаў пры жыцці.

Пахаваны на яўрэйскіх могілках у Варшаве, у маўзалеі трох пісьменнікаў з Дзінезонам і Перацам.

Беларускія вобразы У апавяданнях С. Ан-скага паўстаюць карціны беларускага жыцця, у іх аснове яго ўспаміны. Напрыклад, апісваецца шынок у беларускім горадзе (апавяданне «В кабаке»). У мове персанажаў ёсць беларускія словыaz.lib.

Адзін з першых перакладчыкаў Купалы. У 1909 годзе газета «Новая Русь» (№ 355) публікуе без дазволу аўтара 4 вершы ў перакладзе С. Ан-скага.

Беларускія пераклады Верш «Мая маці» пераклаў Юлій Шустар (1907—1937, вучань Антона Луцкевіча, ахвяра савецкіх рэпрэсій, расстраляны)Ціхан Чарнякевіч.

Крыніцы

Літаратура Эдуард Ліпецкі. РАПАПОРТ Шлойме-Зайнвл // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — С. 98 Барух Чубінскі An-Sky, Sh. // Слоўнік яўрэйскай літаратуры (англійскі пераклад)

Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Ідышамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Рускамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Ідышамоўныя паэты Катэгорыя:Паэты Беларусі Катэгорыя:Драматургі Беларусі Катэгорыя:Этнографы Украіны