Ма́рцін Бу́лка (; нар. ) — польскі футбаліст, брамнік французскага клуба «Ніца» і нацыянальнай зборнай Польшчы.
Кар’ера
Клубная Займаўся футболам у роднай Польшчы, але яшчэ ў маладым веку далучыўся да акадэміі англійскага «Чэлсі». У 2019 годзе далучыўся да французскага «Пары Сен-Жэрмен»«Marcin Bulka signs for Paris Saint-Germain until 2021» . Paris Saint-Germain F.C.. паклаў пачатак сваю кар’еру 30 жніўня 2019 года ў матчы супраць «Меца»«Bulka makes Rouge-et-Bleu debut» . Paris Saint-Germain F.C.. У парыжскай камандзе не здолеў замацавацца, бо быў толькі трэцім брамнікам пасля Кейлара Наваса і Серхіа Рыка. У выніку ігрок шмат часу праводзіў у арэндах, як у «Картахене», «Шатару» і «Ніцы». Аднак, у многіх клубах гуляў нядоўга. Гэтак у складзе «Ніцы» ў сезоне 2021—2022 гадоў брамнік згуляў ва ўсіх матчах клуба ў Кубку Францыі, але толькі ў адным матчы лігі супраць «Клермона». 1 чэрвеня 2022 года падпісаў кантракт з «Ніцай»«Bulka définitivement niçois». OGC Nice.. У клубе заставаўся другім брамнікам, але пасля зыходу Каспера Шмайхеля з сезона 2023—2024 гадоў стаў першым брамнікам каманды.
Міжнародная Дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Польшчы 21 лістапада 2023 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Латвіі«Reprezentacja Polski wygrała z Łotwą. Dwie asysty Nicoli Zalewskiego WIDEO». TVP Sport..
Крыніцы
Спасылкі
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:футбалісты Польшчы Катэгорыя:Ігракі зборнай Польшчы па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Пары Сен-Жэрмен Катэгорыя:Ігракі ФК Картахена Катэгорыя:Ігракі ФК Шатару Катэгорыя:Ігракі ФК Ніца