Леанард Альберт (Лені) Кравіц (; ) — амерыканскі спявак, аўтар песень, мультыінструменталіст, прадзюсар, аранжыроўшчык і акцёр. Яго «рэтра»-стыль аб’ядноўвае элементы такіх музычных напрамкаў, як рок, соўл, фанк, рэгі, псіхадэлія, фолк і балады.

У дадатак да ролі вакаліста ён, падчас запісу ў студыі, часта сам грае ўсе партыі гітар, басу, клавішных, барабанаў і перкусіі. Чатыры гады запар атрымліваў узнагароду Грэмі ў намінацыі «Найлепшае мужчынскае вакальнае рок-выкананне» — з 1998 па 2002 год. У рэйтынгу «VH1’s 100 Greatest Artists of Hard Rock» ён стаіць на 93-м месцы. Лені Кравіц прадаў прыкладна 20 мільёнаў сваіх запісаў па ўсім свеце. Дачка Лені Зоі Кравіц пайшла па слядах бацькі і апроч здымак у кіно таксама іграе на гітары і спявае.

Дыскаграфія Студыйныя альбомы

Let Love Rule (1989) Mama Said (1991) Are You Gonna Go My Way (1993) Circus (1995) 5 (1998) Lenny (2001) Baptism (2004) It Is Time for a Love Revolution (2008) Black and White America (2011) Strut (2014) Raise Vibration (2018) Blue Electric Light (2024)

Зноскі

Катэгорыя:Спевакі і спявачкі ЗША Катэгорыя:Акцёры ЗША