Азербайджанская федэрацыя шахмат () — арганізацыя, што займаецца правядзеннем на тэрыторыі Азербайджана спаборніцтваў па шахматах, папулярызацыяй шахматнага спорту.
Агульныя звесткі Заснавана ў 1992 годзе на грунце федэрацыі шахмат АССР; сябра Міжнароднай федэрацыі шахмат (ФІДЭ). Азербайджанская шахматная федэрацыя і яе аддзяленні ў абласцях Азербайджана арганізуюць шэраг рэгіянальных, нацыянальных і міжнародных турніраў, у тым ліку Чэмпіянаты Азербайджана па шахматах.
5 мая 2009 года Прэзідэнт Азербайджана, кіраўнік НАК рэспублікі Ільхам Аліеў падпісаў указ аб дзяржаўнай падтрымцы шахмат. Дзяржаўная праграма ахоплівала развіццё шахмат у 2009-2014 гадах.
Дзейнасць Федэрацыяй сумесна з Міністэрствам моладзі і спорту Азербайджана праводзіцца штогадовы турнір «Баку Опен».
У снежні 2024 года федэрацыя падрыхтавала праграму падтрымкі і крытэрыі фармавання зборных. Зацверджаны этычныя правілы паводзін шахматыстаў. Прадугледжана выплата стыпендый шахматыстам. Стыпендыі прызначаюцца ў залежнасці ад міжнароднага рэйтынгу.
Са студзеня 2025 года шахматысты з рэйтынгам ад 2600 (мужчыны) і ад 2300 (жанчыны) са студзеня 2025 года будуць атрымліваць штомесячную стыпендыю. З ліпеня 2025 г. уводзіцца патрабаванні аб мінімум 25 гульнях у год для атрымання стыпендыі.
Кіраўніцтва федэрацыі thumb|250px|right|Прэзідэнт Азербайджанскай федэрацыі шахмат Эльман Рустамаў і прэзідэнт ФІДЭ Кірсан Ілюмжынаў Прэзідэнт федэрацыі — Махір Мамедаў Віцэ-прэзідэнт — Фаік Гасанаў Сакратар кваліфікацыйнай камісіі — Віталь Сапронаў Прэс-сакратар — Турал Бахышаў
Прэзідэнты федэрацыі Айнур Сафіева (2002—2007) Эльман Рустамаў (2007—2021) Махір Мамедаў (c 26 лістапада 2021).
Гл. таксама Шахматы ў Азербайджане Зборная Азербайджана па шахматах
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйны сайт Азербайджанскай федэрацыі шахмат
Катэгорыя:Шахматы ў Азербайджане Катэгорыя:Арганізацыі, заснаваныя ў 1992 годзе Катэгорыя:Спартыўныя арганізацыі Азербайджана