Павел Васілевіч Аненкаў (; ) — рускі крытык, гісторык літаратуры, мемуарыст.

Біяграфія Дваранін. Быў вольным слухачом Пецярбургскага ўніверсітэта. У 1833 годзе, пакінуўшы служ­бу, звярнуўся да літаратурных за­няткаў. Шмат падарожнічаў, падоўгу жыў за мяжойй.

У «Отечественных записках» і «Современнике» апублікаваў цыкл артыкулаў «Парыжскія пісьмы» (1847—48). Аўтар кнігі «Матэрыялы для біяграфіі А. С. Пушкіна» (1853), «Пушкін у Аляксандраўскую эпоху» (1874), складальнік першага пасмяротнага збору твораў А. С. Пушкіна (т. 1—7; 1855—57). Найбольш значную частку спадчыны складаюць мемуары, у т.л. кніга «Выдатнае дзесяцігоддзе (1838—1848)» (1880) — адна з асноўных крыніц вывучэння літаратурнай думкі і грамадскага руху 1830—40-х гадоў.

Выбраная бібліяграфія Воспоминания и критические очерки 1849—1868. Т. 1—3. — Спб., 1877—81; Литертурные воспоминания. — М., 1983.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Крытыкі Расіі