Крэдыторская запазычанасць — гэта запазычанасць прадпрыемства або арганізацыя перад ягонымі контрагентамі (юрыдычнымі або фізічнымі асобамі).
Крэдыторская запазычанасць уключае:
запазычанасць пастаўшчыкам за тавары і паслугі; запазычанасць пакупнікам і заказчыкам па атрыманых авансах; запазычанасць перад заснавальнікамі па даходах; запазычанасць перад работнікамі прадпрыемства па заработнай плаце; запазычанасць па ўзносах у фонды сацыяльнага страхавання; вэксалі да выплаты, запазычанасць перад даччынымі і залежнымі таварыствамі; запазычанасць перад фінансавымі органамі па падатках і адлічэннях.
Крэдыторская запазычанасць можа быць:
бягучай; пратэрмінаванай; безнадзейнай; сумнеўнай; незапатрабаванай.
Адлюстраванне пры ўліку Крэдыторская запазычанасць узнікае праз несупадзенне тэрміну аплаты за тавары ці паслугі з тэрмінам пераходу права ўласнасці на іх у сувязі з няскончанымі разлікамі па ўзаемных абавязацельствах.
Крэдыторская запазычанасць паказваецца на такіх бухгалтарскіх рахунках: «Разлікі з пастаўшчыкамі і падрадчыкамі»; «Разлікі з пакупнікамі і заказчыкамі»; «Рэзервы па сумнеўных даўгах»; «Разлікі па кароткатэрміновых крэдытах і пазыках»; «Разлікі па доўгатэрміновых крэдытах і пазыках»;«Разлікі з персаналам па аплаце працы»; «Разлікі з падсправаздачнымі асобамі»; «Разлікі з персаналам па іншых аперацыях»; «Разлікі з заснавальнікамі»; «Разлікі з рознымі крэдыторамі і дэбіторамі» і інш.
Аналітычны ўлік крэдыторскай запазычанасці павінен весціся на асобных субрахунках, не дазваляецца залік паміж артыкуламі, усе запазычанасці павінны паказвацца ў «разгорнутым выглядзе».
Гл. таксама Дэбіторская запазычанасць
Крыніцы
Катэгорыя:Бухгалтарскі ўлік Катэгорыя:Фінансы