Краснапольскі раённы выканаўчы камітэт — выканаўчы і распарадчы орган мясцовага кіравання базавага тэрытарыяльнага ўзроўню на тэрыторыі Краснапольскага раёна Магілёўскай вобласці Беларусі. Падсправаздачны і падкантрольны Прэзідэнту Рэспублікі Беларусь і Магілёўскаму аблвыканкаму, падсправаздачны таксама Краснапольскаму раённаму Савету дэпутатаў па пытаннях, аднесеных да яго кампетэнцыіЗакон Республики Беларусь от 4 января 2010 г. № 108-З «О местном управлении и самоуправлении в Республике Беларусь» . Агульнае кіраўніцтва дзейнасцю райвыканкама ажыццяўляе Старшыня выканкама. Выканаўчы камітэт размешчаны ў цэнтры Краснаполля ў будынку на вул. Ленінскай, 1.

Структура Аддзел жыллёва-камунальнай гаспадаркі, архітэктуры і будаўніцтва; Сектар ідэалагічнай працы і па справах моладзі; Аддзел запісу актаў грамадзянскага стану; Сектар землеўпарадкавання; Сектар культуры; Аддзел арганізацыйна-кадравай працы; Аддзел па адукацыі; Аддзел па працы са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб; Аддзел эканомікі; Упраўленне па сельскай гаспадарцы і харчаванні; Упраўленне па працы, занятасці і сацыяльнай абароне; Фінансавы аддзел.

Старшыні З 11 ліпеня 2022 года — Валерый Яўгенавіч Носка.

Зноскі

Спасылкі

Катэгорыя:Арганізацыі Краснаполля Катэгорыя:Раённыя выканаўчыя камітэты Магілёўскай вобласці Катэгорыя:Краснапольскі раён