Дэвід Беніёф (; імя пры нараджэнні Дэвід Фрыдман ; нар. 25 верасня 1970, Нью-Ёрк, ЗША) — амерыканскі раманіст, сцэнарыст і прадзюсар. У супрацоўніцтве з Д. Б. Уайсам праславіўся як сустваральнік серыяла «Гульня тронаў».
Біяграфія Дэвід Фрыдман нарадзіўся ў 1970 годзе ў Нью-Ёрку ў яўрэйскай сям’і. Ён узяў для псеўданіма дзявочае прозвішча маці Беніёф пры выданні свайго першага рамана ў 2001 годзе, каб пазбегнуць блытаніны з іншымі пісьменнікам Дэвідам Фрыдманам.
Скончыў Дартмуцкі каледж са ступенню бакалаўра ў галіне англійскай літаратуры. Некаторы час працаваў выкідалам, выкладчыкам англійскай мовы, трэнерам па барацьбе.
Вучыўся на аднагадовай праграме па ірландскай літаратуры ў Дубліне, дзе пазнаёміўся з Д. Б. Уайсам, які пазней стаў ягоным калегам і суаўтарам.
Атрымаў ступень магістра мастацтваў у 1999 годзе ў Каліфарнійскім ўніверсітэце ў Ірвайне.
Кар’ера Разам з Д. Б. Уайсам Дэвід Беніёф найбольш вядомы як суаўтар і сустваральнік тэлесерыяла «Гульня тронаў» — экранізацыі цыклу раманаў «Песня лёду і агню» Джорджа Р. Р. Марціна для HBO.
Таксама ён быў аўтарам сцэнарыя да фільма «25-я гадзіна» (, 2002), «Троя» (, 2004), «Бягун за ветрам» (, 2007). Быў суаўтарам сцэнарыя да «Людзі Ікс: Паходжанне. Расамаха» (, 2009) і «Геміні» (, 2019).
У 2024 годзе Беніёф, Уайс і Аляксандр Ву сталі сцэнарыстамі і выканаўчымі прадзюсарамі серыяла «Задача трох цел» для Netflix.
Адзначаны шэрагам узнагарод за літаратурную і сцэнарную дзейнасць.
Асабістае жыццё 30 верасня 2006 года Дэвід Беніёф ажаніўся з актрысай Амандай Піт. У пары трое дзяцей.
Крыніцы
Катэгорыя:Нарадзіліся ў 1970 годзе