Дэніэл Брэт Уайс (, больш вядомы як D. B. Weiss; нар. 23 красавіка 1971, Чыкага, Іліноіс, ЗША) — амерыканскі сцэнарыст і тэлепрадзюсар. У супрацоўніцтве з Дэвідам Беніёфам праславіўся як сустваральнік серыяла «Гульня тронаў».
Біяграфія Д. Б. Уайс нарадзіўся і вырас у Чыкага, штат Ілінойс у сям’і яўрэйскага паходжання. Скончыў Уэсліянскі ўніверсітэт. Атрымаў ступень магістра філасофіі ў галіне ірландскай літаратуры ў Трыніці-каледжы ў Дубліне. Там ён пазнаёміўся з Дэвідам Беніёфам, які пазней стаў ягоным калегам і суаўтарам. Атрымаў ступень магістра выяўленчых мастацтваў у галіне мастацкага пісьма ў Пісьменніцкай майстэрні Аяўскага ўніверсітэта.
Кар’ера Дэніэл Уайс працаваў асабістым памочнікам на здымках фільмаў, а таксама памочнікам музыканта.
У 2003 годзе дэбютаваў ягоны раман «Шчаслівы хлопчык-вандроўнік» () тэматычна звязаны з відэагульнямі.
Найбольшую вядомасць яму прынесла супрацоўніцтва з Дэвідам Беніёфам над серыялам Гульня трона — экранізацыі цыклу раманаў «Песня лёду і агню» Джорджа Р. Р. Марціна для HBO.
У 2018 годзе кампанія Disney паведаміла, што Уайс і Беніёф будуць працаваць над новай серыяй фільмаў «Зорныя войны», але ў пачатку 2019 года Уайс і Беніёф заключылі эксклюзіўную здзелку з Netflix на стварэнне фільмаў і серыялаў, таму ім давялося адмовіцца ад супрацоўніцтва з Disney.
У 2024 годзе Уайс, Беніёф і Аляксандр Ву сталі сцэнарыстамі і выканаўчымі прадзюсарамі серыяла «Задача трох цел» для Netflix па матывах трылогіі кітайскага фантаста Лю Цысіня «Успаміны пра мінулае Зямлі».
Адзначаны шэрагам узнагарод за літаратурную і сцэнарную дзейнасць.
Асабістае жыццё Д. Б. Уайс жанаты з Андрэа Троер, у пары двое дзяцей.
Крыніцы
Катэгорыя:Сцэнарысты ЗША