Харчовы крызіс у Беларусі пачаўся ў пачатку сакавіка 2025 года з росту коштаў на бульбу і больш бедны яе асартымент у пунктах продажу у шматлікіх рэгіёнах краіны.
Перадгісторыя і прычыны
У 2021 годзе на ўвядзенне супраць беларускага рэжыму санкцый заходнімі краінамі кіраўнік урада Раман Галоўчанка паабяцаў адказаць «асіметрычнымі» і «сіметрычнымі» адэкватнымі мерамі. Як сцвярджалі чыноўнікі, яны прынялі такія захады для абароны нацыянальных інтарэсаў Беларусі. У снежні таго ж года з’явіўся першы спіс тавараў з «недружалюбных» краін, якія было забаронена імпартаваць з 1 студзеня 2022-га. У асноўным гэта былі харчовыя прадукты: мяса, малочка, некаторая гародніна, садавіна і арэхі, кандытарскія вырабы, соль. З тых часоў гэты спіс некалькі разоў змяняўся — адны прадукты з яго выключалі, іншыя дадавалі; для некаторых пазіцый рабіліся сезонныя выключэнні.
Сельская гаспадарка Беларусі традыцыйна арыентавана на экспарт у Расійскую Федэрацыю, які ўвесь час рос. Так у пачатку сакавіка 2025 года намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Уладзімір Гракун паведаміў, штор Беларусь павялічыла экспарт прадукцыі аграпрамысловага комплексу ў 2024 годзе на $1 млрд долараў ЗША, а экспарт харчовых тавараў і сельскагаспадарчай сыравіны вырас на 14,4% ў параўнанні з 2023 годам. У 2025 годзе тэмпы харчовага экспарту Беларусі ў Расію ў студзені—сакавіку склалі 109,7% да аналагічнага перыяду 2024 года. Такая экспартная арыентацыя прывяла да зніжэння даступнасці прадуктаў на ўнутраным рынку і зніжэння яго якасці. Вытворцы агародніны імкнуліся экспартаваць прадукцыю з-за больш высокіх цэн, што прывяло да дэфіцыту на ўнутраным рынку.
Крызіс Недахопам бульбы (а таксама цыбулі і яблыкаў) заклапаціліся яшчэ ў сярэдзіне лютага на міністэрскім узроўні. Так, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю накіравала ў Мінскі гарвыканкам і аблвыканкамы краіны ліст, падпісаны намесніцай міністра Нінай Емяльянавай. У тэксце гаварылася аб праблемах з гароднінай і садавінай у крамах. Ужо ў сакавіку беларусы пачалі дзяліцца ў сацсетках відэа з агароднінных аддзелаў крам. Цэны на бульбу выраслі да 5 беларускіх рублёў за кілаграм (каля 1,5 еўра), пры гэтым бульба дробная і пабітая. На гэтым праблемы не заканчваюцца — хутка, у сакавіку, ў сацсетках пачалі распаўсюджваюцца відэа, дзе беларусы казалі, што прапалі агуркі, а беларускія капусту і цыбулю было ўвогуле не знайсці. Самі вытворцы тлумачаць: адгружаць гародніну і садавіну ў фонды па кошце, які прапануе дзяржава, ім проста нявыгадна. Таму яны ці прадаюць тавар даражэй на рынках, ці адпраўляюць на экспарт.
28 лютага Ніна Емяльянава правяла сустрэчу з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання, Мінскага абласнога і гарадскога выканкамаў. На нараду паклікалі і прадстаўнікоў буйных гандлёвых сетак — «Еўраопт», «Санты», «Green», «Алмі», «Карона», «Гіпа», «Суседзі», «Дабраном» і інш. Асноўнай задачай збору было вырашыць праблему з недахопам прадуктаў.
У сярэдзіне сакавіка за праблему ўзяліся на ўзроўні ўрада. Камітэт дзяржаўнага кантролю праверыў наяўнасць і захаванасць даручанай стабфондам прадукцыі. Высветлілася, што зацверджаныя выканкамамі абласнога ўзроўню графікі паставак агародніны і садавіны не выконваюцца практычна ва ўсіх абласцях. 18 сакавіка, ужо прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын распарадзіўся, каб да 1 красавіка ўраду прапанавалі праект закону з вырашэннем праблемы.
16 красавіка беларускі ўрад дазволіў павялічыць кошты да 15 мая 2025 года на бульбу, капусту і цыбулю.
8 траўня прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прызнаў, што ў краіне існуе дэфіцыт бульбы. Яго ён растлумачыў жаданнем фермераў падзарабіць і прапанаваў беларусам сваю «хітрую сялянскую задуму» — пачакаць месяц.
Тэма пра недахоп бульбы ў Беларусі дайшла нават да прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна. 26 траўня расійскі лідар нават абмеркаваў гэтае пытанне з Аляксандрам Лукашэнка падчас тэлефоннай размовы.
Крыніцы
Катэгорыя:Сельская гаспадарка Беларусі Катэгорыя:Эканамічныя крызісы Катэгорыя:2025 год у эканоміцы Катэгорыя:Наступствы ўварвання Расіі ва Украіну Катэгорыя:Прэзідэнцтва Аляксандра Лукашэнкі