«Стрэ́л» – чацвёртая аповесць Аляксандра Сяргеевіча Пушкіна з цыклу «Аповесцей нябожчыка Івана Пятровіча Белкіна», напісаная ў Вялікім Болдзіна 14—16 кастрычніка 1830 года і выдадзеная ў 1831 году. Гэтая гісторыя пра адстаўнога гусара Сільвіё і яго шасцігадовае чаканне помсты.
Сучаснікі Многія сучаснікі Пушкіна ўвесь яго цыкл аповесцей палічылі вельмі пасрэдным. Асабліва рэзка «Аповесці» крытыкаваў Бялінскі, аднак аповесць «Стрэл» ацэньвалася ім вышэй за астатнія.
Нярэдкао «Стрэл» параўноўваюць з нашумелай у 1830 годзе драмай «Эрнані» Гюго (у Гюго герцаг дэ Сільва выкарыстоўвае сваё права на жыццё Эрнані, умяшанне доньі Соль, якая моліць пашкадаваць мужа, нічога не можа змяніць — гібнуць усе), паэмай «Баль» Баратынскага (1828 год) і аповесцю Бястужава «Вечар на біваку» (1823 год).
Таксама ў аповесці адзначаюць пародыі на рамантычныя літаратурныя штампы, у прыватнасці, рэмінісцэнцыі з Аляксандра Бястужава («Вечар на Каўказскіх водах 1824 года» 1830 года, «Раман у сямі лістах», «Гедэон», «Замак Вейдэн» 1821 года, «Замак Нейгаузен» 1824 года, «Здраднік» і «Рэвельскі турнір» 1825 года)«Повести Белкина» в оценке критики и литературоведения на сайте ppf.asf.ru .. Вядома, што імя галоўнага героя Пушкін узяў з рамана Жуля Жанэна «Мёртвы асёл і гільяцінаваная жанчына».
Першапачаткова «Стрэл» складаўся з адной главы. Скночыўшы яе 12 кастрычніка 1830 года, Пушкін прыпісаў, што заканчэнне аповесці страчана, і тым самым адмовіўся ад намеру працягваць аповед. У такім выглядзе аповесць мела аўтабіяграфічны характар, бо змяшчала элементы дуэлі Пушкіна з прапаршчыкам генеральнага штаба А. Зубавым, якая адбылася ў чэрвені 1822 года ў Кішынёве. Гісторык Пётр Барценеў, апісваючы гэтыя падзеі і спасылаючыся на сведкаўКомментарии к повести на сайте издательства «Просвещение»., пісаў, што Пушкін прыйшоў на паядынак з чарэшнямі і снедаў імі, пакуль Зубаў страляў першым. Пасля таго, як Зубаў прамахнуўся, Пушкін сышоў не страляючы. Другая глава была прыпісана 14 кастрычніка 1830 года.
Беларускія пераклады Беларускі пераклад аповесці «Стрэл» выдаваўся ў 1936 і 1938 гадах.
Адаптацыі «Стрэл» — аповесць Аляксандра Дзюма-бацькі, напісаная на аснове аповесці Пушкіна і ўключаная ў зборнік «Успаміны Антоні»; 1939 — «Стрэлы» (Coups de feu; Францыя), рэжысёр . 1941 — «Стрэл» (Un colpo di pistola; Італія), рэжысёр Рэната Кастэлані. 1965 — «Няздзейсненая дуэль» (; ПНР), рэжысёр Ежы Антчак. 1966 — «Стрэл» (СССР), рэжысёр Навум Трахтэнберг. 1981 — «Аповесці Белкіна. Стрэл», рэжысёр Пётр Фаменка.
Крыніцы
Літаратура Беларускі пераклад аповесці «Стрэл»
Катэгорыя:Літаратурныя творы на рускай мове Катэгорыя:Творы Аляксандра Пушкіна Катэгорыя:Творы 1830 года Катэгорыя:Проза Аляксандра Пушкіна