«Герой з тысячай твараў» () — кніга амерыканскага пісьменніка Джозефа Кэмпбела, прысвечаная параўнальнай міфалогіі і даследаванню архетыповага героя, упершыню выдадзеная ў 1949 годзе. У працы аўтар распрацоўвае канцэпцыю ўніверсальнай структуры міфа.

Змест У сваім даследаванні Джозеф Кэмпбел прыходзіць да высновы, што існуе агульная схемы міфалагічнага сюжэту, якая прысутнічае ў традыцыях розных культур. Паводле гэтай мадэлі, герой праходзіць тры асноўныя этапы:

Заклік — герой жыве ў звычайным свеце, але аднойчы ён атрымлівае заклік, які прымушае героя пакінуць звыклае жыццё і накіравацца насустрач прыгодам. На гэтым этапе герою патрэбны настаўнік. Выпрабаванне — пакінуўшы старое жыццё, герой апынаецца ў звышнатуральным свеце, поўным новых правіл і выпрабаванняў. На гэтым этапе ў героя могуць з'явіцца саюзнікі. У нейкі момант герой павінен прайсці праз самае цяжкое выпрабаванне на сваім шляху. Герой перажывае метафізічную смерць і ўваскрасае. У выніку ён атрымлівае ўзнагароду, або дар. Вяртанне — атрымаўшы дар, герой павінен праз новыя перашкоды вярнуцца ў стары свет і выкарыстаць новыя здольнасці, свой дар, каб палепшыць стары свет.

У сваёй працы аўтар выкарыстаў псіхааналітычныя і антрапалагічныя падыходы, абапіраючыся на працы Зігмунда Фрэйда, Карла Юнга, Арнольда ван Генепа, Джэймса Джорджа Фрэзера і Франца Боаса і інш.

Уплыў Кніга аказала значны ўплыў на масавую культуру, асабліва на сцэнарнае мастацтва. Рэжысёр Джордж Лукас адзначаў, што канцэпцыя монаміфа, якая гаворыць, што ва ўсіх міфаў ёсць адзіная структура і сюжэт, стала адной з асноў для стварэння кінасагі «Зорныя войны»Joseph Campbell, The Hero’s Journey: Joseph Campbell on His Life and Work, 3rd edition, Phil Cousineau, editor. Novato, California: New World Library, 2003, pp. 186—187.. На аснове ідэй Кэмпбела была створана кароткая інструкцыя для сцэнарыстаў, пры дапамозе якой распрацоўваліся многія сюжэты ў Галівудзе.

У 2011 годзе выданне Time уключыла кнігу «Герой з тысячай твараў» у спіс самых уплывовых англамоўных кніг, апублікаваных пасля 1923 года.

Крыніцы

Катэгорыі

Катэгорыя:Кнігі 1949 года Катэгорыя:Кнігі паводле алфавіта Катэгорыя:Міфалогія Катэгорыя:Філасофія