Галоўная акруга Менск (гаўптгебіт; ) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка нацысцкай Германіі у складзе генеральнай акругі Беларусь рэйхскамісарыята Остланд. Цэнтрам акругі быў горад Менск.
На чале галоўнай акругі стаяў галоўны камісар (гаўпткамісар), з 1 верасня 1941 года па сакавік 1943 года гэтую пасаду займаў ландрат Карл Эгер.
Гісторыя Створана на тэрыторыі Беларускай ССР 1 верасня 1941 года. Падзел тэрыторыі рэйхскамісарыята Остланд на галоўныя акругі ўводзіўся з відавочнымі планам на далейшае расшырэнне. Калі перспектывы расшырэння сталі вельмі слабымі, ад гэтага звяна адміністрацыйнай сістэмы адмовіліся. 4 сакавіка 1943 года галоўныя акругі скасавалі.
Адміністрацыйны падзел Была падзелена на шэсць акруг (крайсгебіты, ):
акруга Барысаў (); акруга Вілейка (); акруга Глыбокае (); акруга Менск-горад (); акруга Менск-край (); акруга Слуцк ();
Нягледзячы на існаванне акругі Барысаў, сам горад Барысаў заставаўся ў зоне дзеяння ваеннай адміністрацыі.
Крыніцы
Катэгорыя:Нямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944) Катэгорыя:Генеральная акруга Беларусь