«Мёртвыя душы» (, поўная назва — «Прыгоды Чычыкава, або Мёртвыя душы») — твор Мікалая Васілевіча Гогаля, жанр якога сам аўтар пазначыў як «паэма».
Пісаць гэты твор Гогаль пачаў у 1835 годзе як трохтомнік. Першы том быў выдадзены ў 1842 годзе. Амаль цалкам гатовы другі том быў страчаны, але захавалася некалькі частак у чарнавіках. Трэці том не быў пачаты, пра яго засталіся толькі асобныя звесткі, якія былі апублікаваны неўзабаве пасля смерці аўтара ў 1852 годзе.
На беларускую мову твор пераклаў Павел Місько.
Катэгорыя:Творы 1842 года