Ганку́раўская прэмія () — самая прэстыжная літаратурная прэмія Францыі за найлепшы раман, названая ў гонар братоў Ганкур. Прысуджаецца па выніках галасавання сябраў Ганкураўскай акадэміі на спецыяльнай вячэры ў парыжскім рэстаране «Друан». Уручаецца штогод, пачынаючы з 1903. Памер прэміі сімвалічны (цяпер ён складае дзесяць еўра), аднак, як правіла, прысуджэнне прэміі істотна павялічвае продажы рамана-пераможцы і ставіць ягонага аўтара ў першыя шэрагі французскай літаратуры.

Сутнасць прэміі

У Акадэмію Ганкураў уваходзяць дзесяць самых вядомых літаратараў Францыі, якія атрымлівалі сімвалічную плату — 60 франкаў у год. Кожны член Акадэміі мае толькі адзін голас і можа аддаць яго толькі за адну кнігу. Пры роўнасці галасоў перавага аддаецца таму твору, якому аддадзены голас прэзідэнта. Членамі Ганкураўскай Акадэміі ў розны час былі пісьменнікі Альфонс Дадэ, Ж. Рэнар, Роні-старэйшы, Ф. Эрыа, Эрвэ Базен, Луі Арагон і іншыя.

Паводле статута Ганкураўскай прэміі, яна можа быць прысуджана аўтару толькі адзін раз у жыцці. Адзінае выключэнне — пісьменнік Рамэн Гары. Першы раз ён стаў лаўрэатам у 1956, а праз 19 гадоў зноў атрымаў прэмію пад імем Эміля Ажара. Гэтая літаратурная містыфікацыя была раскрыта пасля прысуджэння прэміі.

Нароўні з галоўнай прэміяй і паралельнай ёй Ганкураўскай прэміяй ліцэістаў, Ганкураўская акадэмія таксама прысуджае прэміі за дэбютны раман, паэзію, навелу, біяграфію. З нядаўняга часу Інстытут Францыі ў межах праграмы франкафоніі заснаваў таксама Ганкураўскія прэміі французскім пісьменнікам у шэрагу краін Усходу (Ліван) і Еўропы (Італія, Польшча, Румынія, Сербія).

Лаўрэаты галоўнай прэміі 1903 — Джон-Антуан Но 1904 — Леон Фрапье 1905 — Клод Фарэр 1906 — Жан і Жэром Таро 1907 — Эміль Мазелі 1908 — Франсіс дэ Міёмандр 1909 — Марыус-Арэ Леблон 1910 — Луі Перго 1911 — Альфонс дэ Шатабрыян 1912 — Андрэ Савіньён 1913 — Марк Элдэр 1914 — Адрыян Бертран 1915 — Рэне Бенжамен 1916 — Анры Барбюс 1917 — Анры Малерб 1918 — Жорж Дзюамель 1919 — Марсель Пруст 1920 — Эрнэст Перашон 1921 — Рэне Маран 1922 — Анры Беро 1923 — Люсьен Фабр 1924 — Т’еры Сандр 1925 — Морыс Жэневуа 1926 — Анры Дэберлі 1927 — Марыс Бедэль 1928 — Морыс Канстантэн-Веер 1929 — Марсель Арлан 1930 — Анры Факанье 1931 — Жан Фаяр 1932 — Гі Мазелін 1933 — Андрэ Мальро 1934 — Ражэ Версель 1935 — Жозеф Пейр 1936 — Максенс ван дэ Меерш 1937 — Шарль Пліснье 1938 — Анры Труая 1939 — Філіп Эрыа 1940 — Франсіс Амбрыер 1941 — Анры Пура 1942 — Марк Бернар 1943 — Марыус Гру 1944 — Эльза Трыяле 1945 — Жан-Луі Бары 1946 — Жан Жак Готье 1947 — Жан-Луі Кюртыс 1948 — Марыс Друон 1949 — Рабер Мерль 1950 — Поль Кален 1951 — Жульен Грак (адмовіўся) 1952 — Беатрыс Бек 1953 — П’ер Гаскар 1954 — Сімона дэ Бавуар 1955 — Ражэ Ікор 1956 — Рамэн Гары 1957 — Ражэ Ваян 1958 — Франсіс Вальдэр 1959 — Андрэ Шварц-Барт 1960 — Вінтыла Горыя 1961 — Жан Ко 1962 — Анна Лангфюс 1963 — Арман Лану 1964 — Жорж Каншон 1965 — Жак Бэрэль 1966 — Эдмонда Шарль-Ру 1967 — Андрэ П’ейр дэ Манд’ярг 1968 — Бернар Клавель 1969 — Фелісьен Марсо 1970 — Мішэль Турнье 1971 — Жак Ларан 1972 — Жан Кар’ер 1973 — Жак Шэсе 1974 — Паскаль Лене 1975 — Эміль Ажар (Рамэн Гары) 1976 — Патрык Грэнвіль 1977 — Дыд’е Дэкуа 1978 — Патрык Мадыяно 1979 — Антанін Мае 1980 — Іў Навар 1981 — Люсьен Бадар 1982 — Дамінік Фернандэз 1983 — Фрэдэрык Трыстан" 1984 — Маргерыт Дзюрас 1985 — Ян Кефелек 1986 — Мішэль Гост 1987 — Тахар Бенжэлун 1988 — Эрык Арсена 1989 — Жан Ватрэн 1990 — Жан Руо 1991 — П’ер Камбеско 1992 — Патрык Шамуазо 1993 — Амін Маалуф 1994 — Дыд’е Ван Кавелер 1995 — Андрэй Макін 1996 — Паскаль Роз 1997 — Патрык Рамбо 1998 — Поль Канстан 1999 — Жан Эшноз 2000 — Жан-Жак Шуль 2001 — Жан-Крыстоф Руфен 2002 — Паскаль Кіньяр 2003 — Жак-П’ер Амет 2004 — Ларан Гадэ 2005 — Франсуа Веерган 2006 — Джанатан Літэл 2007 — Жыль Леруа 2008 — Атык Рахімі 2009 — Мары Нд’яй 2010 — Мішэль Уэльбек 2011 — Алексіс Жэні 2012 — Жэром Ферары 2013 — П’ер Леметр 2014 — Лідзія Сальвер 2015 — Маціяс Энар 2016 — Лейла Слімані 2017 — Эрык Вюяр 2018 — Нікаля Мацье 2019 — Жан-Поль Дзюбуа 2020 — Эрве Ле Тэлье 2021 — Махамед Мбугар Сар 2022 — Брыжыт Жыро 2023 — Жан-Батыст Андрэа 2024 — Камель Дауд

У масавай культуры У 1951 французскі пісьменнік П’ер Гамара напісаў дэтэктыў «Забойцу — Ганкураўская прэмія». Каб пазбегнуць абвінавачванняў у наўмысным падрыве прэстыжу прэміі, перад тэкстам рамана было змешчана паведамленне: «Усе факты і героі гэтага рамана выдуманыя. Ганкураўская прэмія ўзята толькі таму, што яна найбольш вядомая з усіх літаратурных прэмій, але можна было б з такім жа поспехам замяніць яе любой іншай».

Гл. таксама

Букераўская прэмія Прэмія «Неб’юла» Прэмія Х’юга

Спасылкі

Афіцыйны сайт Ганкураўскай акадэміі (фр.)

Крыніцы

Катэгорыя:Узнагароды паводле алфавіта Катэгорыя:Літаратурныя прэміі