Феміннасць (таксама жаноцкасць, або фемініннасць) — традыцыйная мадэль паводзін і сукупнасць псіхічны якасцей жаночага полу, да якіх звычайна прыпісваюць чуллівасць, пяшчоту, вернасць, спагадлівасць, клапатлівасцьКостикова И. В. и др. Введение в гендерные исследования. — 2-е изд.. — М.: Аспект Пресс, 2005. — С. 16—17. — 255 с. — (Серия «Классический университетский учебник»). — ISBN 5-7567-0331-4.. Паняцце жаноцкасці задаецца сацыяльным, культурным, этнічным і ўзроставым асяроддзямі. Супрацьлегласцю жаноцкасці з’яўляецца маскуліннасць (мужнасць — традыцыйная мадэль паводзін і сукупнасць псіхічных якасцяў мужчынскага полу, якая ўключае ў сябе такія рысы, як смеласць, незалежнасць, упэўненасць у сабе, эмацыйны кантроль і рацыянальнасць. Вылучаюць від дыскрымінацыі і прыгнёту на аснове фемінінных гендарных паводзін — фемфобію.
Гісторыя
Хоць у розныя часы і ў розных культурах жаноцкасць магла вызначацца па-рознаму, можна вылучыць шэраг якасцяў, якія найбольш часта прыпісваюцца жанчынам: да іх ліку належаць чуллівасць, капрызнасць, мяккасць, ахвярнасць, спагадлівасць, пакорлівасць, ірацыянальнасцьJudith Worell. Encyclopedia of Women and Gender, Two-Volume Set: Sex Similarities and Differences and the Impact of Society on Gender (англ.). — Academic Press, 2001. — ISBN 978-0-12-227245-5.. Гэтыя ўяўленні, аднак, не з’яўляюцца цалкам універсальнымі. Адной з першых даследчыц, якая вывучала адрозненні ў гендарных сістэмах розных народаў, стала Маргарэт Мід са сваёй працай «Пол і тэмперамент у трох прымітыўных грамадствах» (1936). У ёй яна апісала лад жыцця трох плямёнаў — арапешаў, мундугумараў і чамбулі. У арапешаў абодвум палам былі ўласцівыя далікатныя, «жаноцкія» ў заходнім разуменні паводзіны. Мундугуморы, незалежна ад палавой прыналежнасці, былі падкрэслена ваяўнічымі і «маскуліннымі», тады як у чамбулі жанчыны займаліся фізічнай працай і лічыліся «практычным» полам, у адрозненне ад мужчын, якія займаліся ў асноўным тым, што прыхарошваліся і ўпрыгожвалі сябеMargaret Mead. Sex and Temperament: In Three Primitive Societies (англ.). — Harper Perennial[англ.], 2016. — ISBN 978-0-06-256614-0.. Хоць некаторыя палажэнні Мід пазней падвяргаліся сур’ёзнай крытыцы, гэтая праца стала важнай вяхой у гісторыі культурнай антрапалогіі і гендарных даследаванняў.
У многіх культурах жаноцкасць звязвалася з мацярынствам і сексуальнасцю — многія традыцыі прыпісваюць божаствам любові (Іштар, Афрадыта і г. д.) менавіта жаночы полМороз Е. Весёлая Эрата: Секс и любовь в мире русского Средневековья. — : Новое литературное обозрение, 2011. У патрыярхальным грамадстве галоўныя жаночыя «даброты» звязаны з традыцыйнымі жаночымі ролямі — замужжам, мацярынствам, вядзеннем гаспадаркі. Так, у біблейскі Кнізе Прыпавесцяў Саламонавых узносіцца сціплая і працавітая жонка, якая «здабывае воўну і лён і з ахвотаю працуе сваімі рукамі» і «вусны свае адкрывае з мудрасцю, і пакорлівае настаўленне на мове яе». Дабрадзейнай жонцы супрацьпастаўляецца «распусная», «ганебная жонка» — гэта проціпастаўленне знаходзіць адлюстраванне ў сярэднявечных павучальных творахДюби Ж., Перро М. (общ. ред.) История женщин на Западе. Том II: Молчание Средних веков. : Алетейя, 2009. У старажытнакітайскай натурфіласофіі найважнейшае месца займае канцэпцыя адзінства-супрацьстаяння інь і ян — двух фундаментальных пачаткаў. Пры гэтым інь асацыюецца з жаночым пачаткам, але таксама з негатыўным, цёмным, халодным, вільготным, пасіўным. А янь — з мужчынскім, пазітыўным, светлым, цёплым, сухім, актыўным. У індыйскай міфалогіі, наадварот, менавіта жаночы пачатак (Пракрыці, Шакці) лічыцца актыўным.
Прырода або выхаванне
Пытанне, ці з’яўляюцца гендарная ідэнтычнасць і спецыфічныя паводзіны прыроджанымі або фармуюцца пад уплывам асяроддзя, застаецца прадметам дэбатаў. Па словах вядомага псіхолага, былога прэзідэнта Амерыканскай псіхалагічнай асацыяцыі Даяны Ф. Хэлперн, на іх фармаванне ўплываюць абодва фактары, аднак навуцы яшчэ трэба будзе даведацца, наколькі высокая значнасць кожнага з іхDiane F. Halpern. Sex Differences in Cognitive Abilities: 3rd Edition (англ.). — Psychology Press, 2000. — ISBN 978-1-135-68195-1..
Папулярная ў 1960-я і 1970-я гады тэорыя, якая прасоўвалася такімі аўтарамі, як Джон Мані і Анке Эрхардт, мяркуе, што будучая гендарная самаідэнтыфікацыя і адпаведныя паводзіны індывіда вызначаюцца ўплывам матчыных гармонаў, якія прыводзяць да фармавання ў эмбрыёна «мужчынскага» або «жаночага» мозгу. Пазней, аднак, гэтая тэорыя падвяргалася крытыцы з розных бакоў і на сённяшні дзень лічыцца спрэчнайSandra Lipsitz Bem. The Lenses of Gender: Transforming the Debate on Sexual Inequality (англ.). — Yale University Press, 2008. — ISBN 978-0-300-15425-2..
Існуюць даследаванні, якія паказваюць вядомыя адрозненні ў псіхалогіі і псіхічных здольнасцях мужчын і жанчын, аднак, як паказваюць, напрыклад, Эн Галахер і Джэймс Каўфман, на выкананне адпаведных задач часта ўплывае пагроза пацверджання стэрэатыпа: у абстаноўцы «выпрабавання» дзяўчынкі і жанчыны, свядома ці не, горш выконвалі заданні, звязаныя са стэрэатыпна «нежаночых» абласцей дзейнасці, тады як у іншых умовах яны спраўляліся з імі нашмат больш паспяховаAnn M. Gallagher, James C. Kaufman. Gender Differences in Mathematics: An Integrative Psychological Approach (англ.). — Cambridge University Press, 2004. — ISBN 978-1-139-44375-3..
Распаўсюджаны пункт гледжання, што «жаноцкасць» наогул цалкам або пераважна фармуецца пад уплывам акружэння: па словах Сімоны дэ Бавуар, «жанчынай не нараджаюцца, ёй становяцца»Simone de Beauvoir. The Second Sex (англ.). — Vintage, 1997. — ISBN 978-0-09-974421-4.. Так, Кейт Мілет адзначала, што дзяўчынак з дзяцінства атачаюць адмысловымі, спецыфічна «дзявочымі» цацкамі, кніжкамі, гульнямі, якія нагадваюць ім аб іх жаночым «прызначэнні»Kate Millett. Sexual Politics (англ.). — New England Free Press, 1968..
У аналітычнай псіхалогіі архетыпічныя вобразы мужчынскага і жаночага пачаткаў называюцца анімусам і анімай адпаведна. Юнг звязваў анімус з катэгарычнымі, жорсткімі, прынцыповымі, накіраванымі вонкі рашэннямі, а аніму — са схільнасцю паддавацца эмоцыям і настрою, а таксама накіраванасцю ўнутр. У жанчын, па Юнгу, у несвядомым змяшчаецца анімус, у мужчын — аніма. Так, звязваючы гэтыя паняцці з ідэяй душы і бога, у сваім манускрыпце «Чырвоная кніга» ён сцвярджаў: «Калі вы дзеці, ваш бог — жанчына. Калі вы жанчыны, ваш бог — хлопчык. Калі вы мужчыны, ваш бог — дзяўчына. Бог там, дзе вас няма. Такім чынам: мудра мець бога; гэта служыць вашай дасканаласці. Дзяўчына — схаваная ў сабе будучыня. Хлопчык — будучыня, якая спараджае. Жанчына: дала нараджэнне. Мужчына: зачаў». Такім чынам якасці, уласцівыя мужчынскаму і жаночаму, гэтым даследчыкам звязваліся з біялагічнымі асаблівасцямі, а не роляй сацыяльнага асяроддзя.
Фемфобія Людзі, якія праяўляюць фемінінныя гендарныя паводзіны, сутыкаюцца з фемфобіяй () — формай дыскрымінацыі і прыгнёту, звязанага з прыніжэннем жаноцкасці ў грамадстве. Фемфобія культурна нармалізаваная ў тым ліку ў ЛГБТ-прасторах. Так, жаноцкія прадстаўнікі ЛГБТ-супольнасці часта абвінавачваюцца ў правакаванні гамафобіі сваімі паводзінамі.
Незалежна ад сваёй гендарнай ідэнтычнасці і сексуальнай арыентацыі, фемінінныя людзі часта сутыкаюцца з прадузятасцю, што іх фемініннасць азначае даступнасць для мужчын. Часта такая прадузятасць пераходзіць у сексуальныя дамаганні і дыскрымінацыю.
Крыніцы
Катэгорыя:Жанчына Катэгорыя:Аналітычная псіхалогія Катэгорыя:Фемінізм Катэгорыя:Гендарныя даследаванні Катэгорыя:Гендарная сацыялогія