Ко́тава Ля́да, часам Ко́тавы Ля́ды — колішні засценак, цяпер урочышча ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці.

Гісторыя Вядомы прынамсі з другой паловы XIX стагоддзя як засценак у Шацкай воласці Ігуменскага павета Мінскай губерні.

У 1888 годзе землеўладальнікамі ў засценку былі: селянін рыма-каталіцкага веравызнання Антон Аляксандравіч Багрыцэвіч (20 дзесяцін зямлі), мешчанін рыма-каталік Феліцыян Альбертаў Бакіноўскі (39 дзесяцін), дваранін рыма-каталік Аляксандр Ігнатаў Вернікоўскі (258 дзесяцін), дваранін рыма-каталік Казімір Антонаў Дашкевіч (28 дзесяцін), мешчанін рыма-каталік Станіслаў Восіпаў Дабржанскі (Дабранскі, 40 дзесяцін), мешчанін рыма-каталік Іван Ільін Доўнар (10 дзесяцін), праваслаўны мешчанін Восіп Іванаў Зубовіч (10 дзесяцін), іўдзей земляроб Абрам Зубрэвіч (25,5 дзесяцін), дваранка рыма-каталічка Марціяна Казімірава Доўнар (10 дзесяцін), мяшчанка рыма-каталіча Антаніна Васілева Лягуцкая (50 дзесяцін), дваранін рыма-каталік Міхаіл Вікенцеў Нічыпяровіч (20 дзесяцін), дваранін рыма-каталік Пётр Антонаў Нецыеўскі (88 дзесяцін),праваслаўны дваранін Вікенцій Лявонаў Сакалоўскі (20 дзесяцін), праваслаўны дваранін Лявонцій Іванаў Сакалоўскі (20 дзесяцін), праваслаўны дваранін Карл Тадэеў Тарлецкі (30¾ дзесяціны). Засценак месціўся каля Пратасаўшчыны, некаторыя ўладальнікі зямлі ў Котавай Лядзе валодалі зямлёй і ў Пратасаўшчыне.

З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).

З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР. У 1926 годзе было 11 двароў. Перад Другой сусветнай вайной было 5 двароў.

У Другую сусветную вайну з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У наш час не існуе.

Насельніцтва 1908 год — 16 двароў, 87 жыхароў 1917 год — 16 двароў, 85 жыхароў, усе беларусы

Крыніцы

Літаратура